BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Чаму працягваюцца арышты бізнесменаў?

27.01.2017
Чаму працягваюцца арышты бізнесменаў?
Сустаршыня Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў пракаментаваў затрыманне чарговага бізнесмена.

Нагадаем, днямі быў затрыманы вядомы бізнесмен Аляксандр Кныровіч, які, па папярэдняй інфармацыі, знаходзіцца ў ізалятары КДБ.

Віктар Маргелаў: - Сітуацыя выглядае такім чынам, што апошнім часам было затрымана даволі шмат знакавых бізнесменаў, якія на слыху. Зразумела, што ў свой час ім давалі зарабіць, і пры гэтым заплюшчвалі вочы на некаторыя рэчы. Але зараз у краіне, як кажуць, фінансы спяваюць рамансы, а таму трэба дзяліцца дабром. Хаця ў кожнага затрыманага бізнесмена свая персанальная гісторыя. Зараз, магчыма, усіх падрабязнасцей мы не даведаемся нават ад тых, хто ўжо выйшаў на волю, але з цягам часу можа хто і раскрые карты.

«Радыё Рацыя»: - Сёння ўладам, якія знаходзяцца ў пошуках інвестараў, здаецца, не мае сэнсу адпраўляць за краты бізнесменаў.

Віктар Маргелаў: - Я б сказаў, што гэта ўладам зусім не выгодна. Але ж заўважце, што многія алігархі заплацілі мільёны даляраў штрафаў і выйшлі на волю. А ў калгасе мяшок бульбы чалавек скрадзе і нічога яго ад турмы не выратуе. Таму зразумела, што дзяржаве патрэбны грошы, ўлады пільна сочаць за прадстаўнікамі бізнеса. Прымушаць працаваць па законе – гэта добра. Іншая справа, каб арышты бізнесменаў не сталі масавай з’явай, як у сярэдзіне 90-х гадоў. Тады, калі трашчэў бюджэт, хапалі і трэслі камерсантаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео