BE RU EN
rss facebook twitter

Былы міліцыянер прызнаны вінаватым у абразе беларускай мовы

27.01.2017
Былы міліцыянер прызнаны вінаватым у абразе беларускай мовы
Суд Навабеліцкага раёна Гомеля 27 студзеня прызнаў былога міліцыянера Васіля Варушчанку вінаватым у абразе беларускай мовы і прыгаварыў яго да максімальнага пакарання — штрафу ў 10 базавых велічынь.

Суддзя Дзмітрый Казлоў на пасяджэнні растлумачыў, што такія паводзіны грамадзяніна Рэспублікі Беларусь недапушчальныя, асабліва ў інтэрнэце, дзе падобныя выказванні могуць прачытаць іншыя грамадзяне, паведамляе БелаПАН.

Васіль Варушчанка падчас суда растлумачыў, што ў яго не было мэты абразіць "каго-небудзь ці што-небудзь". "Сваю віну прызнаю і раскайваюся. Прашу прабачэння ў таго, каго абразіў. У той момант, калі пісаў каментар, у прынцыпе ні пра што не думаў. Увогуле, не было чым заняцца", — сказаў правапарушальнік.

Суддзя ўдакладніў, у чым тады Варушчанка прызнае віну, калі не разумее, каго абразіў. "Экспертыза вырашыла, што гэта абраза, і я не стану экспертызе пярэчыць, людзі больш у гэтым разбіраюцца", — сказаў падсудны.

Як раней паведамлялася, былы супрацоўнік дэпартамента аховы МУС Васіль Варушчанка ў пабліку партала "Сильные новости" ў сацыяльнай сетцы "УКантакце" пакінуў каментар наступнага зместу: "Беларуская мова — гэта гнілы труп, які ўжо даўно час закапаць глыбей!" Грамадскі актывіст Ігар Случак, ініцыятар кампаніі "Справаводства па-беларуску", накіраваў заяву ў Гомельскі гарвыканкам з просьбай прыцягнуць да адказнасці грамадзяніна, які абразіў беларускую мову.

Матэрыялы з гарвыканкама былі перададзеныя на разгляд у адміністрацыю Навабеліцкага раёна. Пасля праверкі, праведзенай АУС, адміністрацыя раёна склала ў дачыненні да жыхара Гомеля пратакол на падставе артыкула 9.22 КоАП.

Каментар Варушчанкі быў накіраваны на экспертызу з пытаннем, ці можна лічыць такое выказванне абразлівым для беларускай мовы. Экспертыза праводзілася на кафедры рускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, і гэтыя выказванні былі расцэненыя як абраза беларускай мовы.

Як паведаміў БелаПАН намеснік кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Васіль Зубец, за час яго працы ў адміністрацыі гэта першы пратакол на падставе артыкула 9.22 КоАП (публічная абраза, ганьбаванне дзяржаўных і іншых нацыянальных моў, стварэнне перашкод і абмежаванняў у карыстанні імі, пропаведзь варожасці на моўнай глебе).

Ігар Случак лічыць, што ў адміністрацыйна-працэсуальны кодэкс варта ўнесці змены, згодна з якімі весці адміністрацыйны працэс паводле артыкула 9.22 КоАП і складаць пратаколы змогуць не толькі адміністрацыі раёнаў і выканкамы, але і міліцыя. "Таму што ў выканкамах аб'ектыўна няма такіх магчымасцяў, як у МУС, і ўсё роўна адміністрацыям раёнаў і выканкамам даводзіцца ўзаемадзейнічаць з МУС, як было ў гэтым выпадку, а з-за гэтага губляецца час і можа скласціся так, што вінаватыя могуць пазбегнуць адказнасці, бо на прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці даецца два месяцы", — адзначыў грамадскі актывіст.

Ён задаволены, што экспертыза прызнала словы Варушчанкі абразай. "Спадзяюся, гэта будзе добрым урокам для тых, хто яшчэ не зразумеў, што меркаванне і абраза — зусім розныя рэчы, і абраз не толькі беларускай мовы, але і наогул стане менш", — сказаў Случак.

У верасні 2016 года, упершыню з 1999 года, у Беларусі быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці на падставе артыкула 9.22 КоАП грамадзянін, які абражаў родную мову. Пакарання для жыхара Мазыра Дзмітрыя Шчарбатых таксама дамогся Случак. Актывіст піша магістарскую дысертацыю на тэму "Прававыя асновы дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь", таму, акрамя адстойвання нацыянальных каштоўнасцяў, яму быў цікавы юрыдычны бок канфлікту як частка яго навуковай працы. Канфлікт, які скончыўся для былога супрацоўніка сайта offside.by Шчарбатых штрафам у чатыры базавыя велічыні, пачаўся з яго абразлівага каментара на старонцы ў сацсетках, дзе абмяркоўваўся новы білборд мазырскага футбольнага клуба "Славія" з надпісамі на беларускай мове.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео