BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Затрыманы бізнесмен Аляксандр Кныровіч

26.01.2017
Затрыманы бізнесмен Аляксандр Кныровіч
belgazeta.by
Кныровіч затрыманы на 72 гадзіны, тэрмін утрымання пад вартай можа быць падоўжаны.

Затрыманы буйны беларускі бізнесмен Аляксандр Кныровіч. Інфармацыю пра затрыманне Еўрарадыё пацвердзілі сябры затрыманага. "Яго затрымалі вельмі сур'ёзныя людзі, зараз ідзе высвятленне абставінаў", — пракаментаваў адзін з іх, дадаўшы, што ёсць шанец, што цягам бліжэйшых двух дзён Кныровіч апынецца на волі. З раніцы 26 студзеня мабільны тэлефон прадпрымальніка не адказвае. 

Яшчэ 24 студзеня Аляксандр Кныровіч выкладаў у сваім Facebook здымкі з Жэневы. Затрыманне адбылося 25 студзеня, пасля таго, як бізнесмен вярнуўся ў Мінск. Кныровіч затрыманы на 72 гадзіны, тэрмін утрымання пад вартай можа быць падоўжаны.

Аляксандр Кныровіч — адна з самых заўважных фігур у беларускім бізнесе. Ён рэгулярна выступае ў медыях з крытыкай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, піша аналітычныя артыкулы для эканамічных медыяў. Тры "вострыя" тэксты Кныровіча сталі падставай для блакіроўкі Міністэрствам інфармацыі сайта KYKY.org у чэрвені 2015 года.

У групе кампаній "Сармат", сузаснавальнікам якой ён з'яўляецца, пра зняволенне Кныровіча не ў курсе. Але ўдакладняюць, што ўвогуле вельмі рэдка бачаць бізнесмена ў офісе. Яшчэ адным праектам Кныровіча з'яўляецца мінскі бар Bristle — там ён таксама апошнімі днямі не з'яўляўся.

У свой час Аляксандр Кныровіч браў актыўны ўдзел у працы суполкі бізнес-анёлаў і венчурных інвестараў "БАВІН", якая зараз не вядзе актыўнай дзейнасці. З якім менавіта актывам Кныровіча звязанае затрыманне, пакуль невядома.

У 2008 годзе ў Кныровіч ўжо былі праблемы з законам, але іх атрымалася вырашыць. "Вялікі поспех — не заўсёды шчасце, — распавядаў ён, выступаючы ў праекце "Пра бізнес. LIVE". — Ведаеце, калі ў вас у адзін год абарот $30 тысяч, у другі — $700 тысяч, у трэці — $2 мільёны, у чацвёрты — 7. А далей 15, 24, 35 млн — у вас канкрэтна "зносіць дах". Вам здаецца, што так будзе працягвацца вечна, што год за годам усё будзе расці-расці, і вы будзеце і далей знаходзіцца ў такой ролі.

Я быў у такой ролі. І, вядома, гэта скончылася дрэнна. Гэта скончылася ў 2008 годзе праверкай ДФР [дэпартамент фінансавых расследаванняў. — Еўрарадыё], крымінальнай справай, падпіскай аб нявыездзе. І я вельмі добра памятаю момант: калі мы разлічыліся з дзяржавай, я атрымаў вялікую прыгожую паперу, што яго да мяне больш прэтэнзій не мае. Першым жа рэйсам я паляцеў на Міжземнае мора на любімы курорт".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео