BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

«Калі не гэты закон – былі б ужо ў складзе Расеі»

26.01.2017
«Калі не гэты закон – былі б ужо ў складзе Расеі»
27 гадоў таму беларускую мову зрабілі адзінай дзяржаўнай.

26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў закон «Аб мовах», дзякуючы якому беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай у нашай краіне. Belsat.eu паразмаўляў пра гэта з гісторыкам, старшынём Таварыства беларускай мовы Алегам Трусавым.

Суразмоўца згадвае пра свой удзел у кампаніі за наданне беларускай мове статусу дзяржаўнай і пра збіранне 15 000 подпісаў пад адпаведным зваротам.

Алег Трусаў: Тады фон у СССР быў вельмі моцны для прыняцця такога закону, тым больш, што нашая інтэлігенцыя напісала масу лістоў Гарбачову. Самыя знакамітыя людзі пісалі лісты, што «усё беларускае гіне», я таксама падпісваў гэтыя лісты як кандыдат навук. Пасля прыязджала цэлая камісія з ЦК, з кожным вялі гаворкі.

Увогуле гэтая ініцыятыва беларускай інтэлігенцыі ўзнікла задоўга да 1990 года: як толькі Гарбачоў прыйшоў да ўлады – адразу пачалі яму пісаць. І такіх зваротаў было некалькі, тры ці чатыры. Прыязджала камісія з Масквы, а нашае кіраўніцтва з КПБ вельмі варожа да гэтага ставілася, супраціўлялася, як магло.

Але потым ужо, калі ўсе астатнія рэспублікі прынялі падобныя законы, і Масква была на нашым баку, кіраўніцтва мусіла гэтае пытанне абмяркоўваць. І ў тым Вярхоўным Савеце большасць прагаласавала за, але былі пэўныя людзі, якія выступалі катэгарычна супраць, нават Маскву не слухаліся, выступалі за русіфікацыю да канца. Таму каб не нашая інтэлігенцыя, то наўрад ці б улады Беларусі да гэтага дадумаліся.

Belsat.eu: Як можна ацаніць гэты закон, якое значэнне ён меў для беларускай мовы?

Алег Трусаў: Велізарнае!

Каб гэты закон не быў прыняты, дык мы б ужо былі ў складзе Расейскай дзяржавы. Бо дзякуючы гэтаму закону пачалося новае беларускае адраджэнне, якое ішло пяць гадоў.

І за гэтыя пяць гадоў беларускамоўных кніжак выдалі значна болей, чым за мінулыя пяцьсот. Школьнікі пайшлі ў беларускія класы. Гэта была ўнікальная з’ява. Гэта значыла нават больш, чым беларусізацыя 1920-х гадоў, – тады ўсё скончылася знішчэннем людзей, а тут у выніку «адкату» нікога не расстралялі і не пасадзілі. Правялі рэферэндум (у 1995 годзе – заўв.), пашумелі крыху, але ж ніякіх рэпрэсіяў не было.

Belsat.eu: Ці магчымае прыняцце такога закону цяпер?

Алег Трусаў: Трэба вярнуць той закон, што быў прыняты ў 1990 годзе. У яго дадалі «беларуская і (або) руская» (гаворка пра ўжыванне мовы ў розных галінах жыцця – заўв.), і закон стаў амаль нядзейны. Зараз трэбы выкінуць гэтыя «і (або)», пакінуць «і», і тады будзе ўсё на двух мовах, як планаваў закон, а не на той, якую выбірае чыноўнік. А чыноўнік выбірае расейскую. Тым не менш унесці такія змены цалкам магчыма.

Belsat.eu: Ці адпавядаюць сітуацыя ў грамадстве і настрой кіроўных элітаў дзяржавы таму, каб ажыццявіць такія змены?

Алег Трусаў: Скажу так: 50 на 50.

Ёсць «пятая калона», якая вельмі хоча ўвайсці ў Расею. Яны маюць падтрымку, грошы з Расеі, і яны ўсё робяць, каб мову знішчыць. А другая група, «незалежнікаў», не хоча ў Расею, хоча далей быць незалежнымі, бо ў Расеі імгамон прыйдзе, калі яны туды трапяць.

А народ беларускі пераважна за тое, каб было рэальнае двухмоўе, а не тое расейскамоўе, якое ёсць: апытанні паказваюць, што 70–90 % за дзве мовы.

Даведка. Беларуская мова заставалася адзінай дзяржаўнай да 1995 года, калі быў праведзены рэферэндум, які надаў статус дзяржаўнай мовы расейскай.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео