BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Brutto плануе сустрэцца з Naviband і прапанаваць сваю дапамогу на Еўрабачанні

23.01.2017
Brutto плануе сустрэцца з Naviband і прапанаваць сваю дапамогу на Еўрабачанні
Па словах прадзюсара Brutto Антона Азізбекяна, у бліжэйшы час гурт плануе сустрэцца з Naviband і абмеркаваць магчымасць супрацоўніцтва.

Гурт Brutto павіншаваў з перамогай у беларускім нацыянальным адборы на Еўрабачанне Naviband, паведамляе Еўрарадыё.

“Brutto падтрымлівае Naviband! Нарэшце можна шчыра балець за ўдзельніка Еўрабачання ад РБ!!! Naviband варты, яскравы і самабытны гурт!!! Мы рады прарыву новай, маладой Беларускай культуры на Еўрапейскі фэст)) Ну а Brutto будзе дапамагаць на ўсіх франтах — ва Украіне ў нас шмат сяброў!!!” — напісалі Сяргей Міхалок і кампанія ў сацыяльных сетках.

Па словах прадзюсара Brutto Антона Азізбекяна, у бліжэйшы час гурт плануе сустрэцца з Naviband і абмеркаваць магчымасць супрацоўніцтва.

“Трэба, каб яны спачатку распавялі, што яны паспелі даведацца пра Еўрабачанне па арганізацыйных момантах, — кажа Антон пра чаканні ад сустрэчы. — А далей ужо будзем глядзець. Нам шчыра хочацца дапамагчы, бо як нам падаецца, у нас для гэтага ёсць магчымасці. Гаворка вядзецца і пра прома і пра рашэнне нейкіх бытавых пытанняў, якія могуць адцягваць увагу ад галоўнага, з нейкімі студыйнымі пытаннямі можам дапамагаць… Наш гукарэжысёр Андрэй Баброўка выказаўся, што гатовы прадаставіць сваю студыю… Але гэта ўсё трэба спачатку абмеркаваць”. 

Тое, што на "Еўрабачанне-2017" ад Беларусі паедзе Naviband стала вядома 20 студзеня. Праўда, рашэнне гледачоў і журы зусім не супала. Гледачы назвалі пераможцам гурт "PROвокация". Журы ж аддало перавагу менавіта Naviband, "PROвокации" ― 0 балаў. У выніку сумы балаў перамаглі Naviband. Гэта была трэцяя спроба музыкаў паехаць на міжнародны песенны конкурс, якую яны самі называлі апошняй. Іх песня "Гісторыя майго жыцця" была адзіным цалкам беларускамоўным творам з 13-ці, што гучалі ў фінале, і стане першай песняй на беларускай мове на "Еўрабачанні".

20 студзеня Naviband выдалі новы альбом, які атрымаў назву "Иллюминация". Кружэлку склалі восем трэкаў, у тым ліку і прадстаўленая раней "Колыбельная", запісаная сумесна з расійскім пісьменнікам Яўгенам Грышкаўцом.

62-і Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" сёлета будзе праходзіць у Кіеве (Украіна) з 9 па 13 траўня.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео