BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэя Бандарэнку пазбавілі адзінага на год спаткання з роднымі

19.01.2017
Андрэя Бандарэнку пазбавілі адзінага на год спаткання з роднымі
За апошняе спагнанне, вынесенае 11 студзеня, яго пазбавілі не пасылкі, як паведамлялася раней, а чарговага кароткатэрміновага спаткання, якое ў лютым планавалася з ягоным бацькам.

Гэта было адзінае дазволенае Андрэю Бандарэнку спатканне на год. Папярэдняе спатканне адбылося яшчэ  ў пачатку 2016 года.

Бандарэнку збіраюцца паставіць на чарговы прафілактычны ўлік. Дакладнае назва пакуль невядома - нешта звязанае з "дэструктыўным паводзінамі". Мяркуецца, што пастаноўка на прафілактычны ўлік звязаная з тым, што на дысцыплінарных камісіях Бандарэнка намякаў адміністрацыі, што калі не спыняцца неабгрунтаваныя і справакаваныя спагнання, а таксама калі будзе абвінаваўчы прысуд па арт. 411 КК, то ён будзе рэагаваць адпаведным чынам, г.зн. галадоўкай.

Усе лісты Андрэя, нягледзячы на заканчэнне следства, наогул не выходзяць за межы турмы. Калі раней лісты адпраўляліся следчаму (хоць у іх нічога не было з матэрыялаў справы), то зараз увогуле незразумела, куды яны знікаюць.

Нагадаем, папярэдняе расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Андрэя Бандарэнкі па абвінавачванні яго па ч.2 арт. 411 КК (“Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджанай за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства”) завершана. На гэтым тыдні матэрыялы былі перададзеныя ў пракуратуру. Калі ў пракуратуры не будзе ніякіх заўваг па справе, верагодна на наступным тыдні справа паступіць у суд.

У выпадку асуджэння Бандарэнкі па ч.2 арт. 411 КК РБ праваабаронцы будуць гатовыя прызнаць яго палітычным зняволеным, паведамляе spring96.org.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео