BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Эстонія і Літва, следам за Латвіяй, падпісалі пагадненне з ЗША пра абароннае супрацоўніцтва

18.01.2017
Эстонія і Літва, следам за Латвіяй, падпісалі пагадненне з ЗША пра абароннае супрацоўніцтва
svaboda.org
Эстонія і Літва падпісалі 17 студзеня вайсковыя пагадненні са Злучанымі Штатамі.

Гэта было зроблена для таго, каб фармалізаваць прысутнасць войскаў ЗША на тэрыторыі гэтых краін, гаворыцца ў паведамленнях Міністэрстваў абароны Эстоніі і Літвы.

Трэцяя балтыйская краіна, Латвія, падпісала аналfгічнае пагадненне са Злучанымі Штатамі на мінулым тыдні, паведамляе "Радыё Свабода".

Дамоўленасці маюць палегчыць разгортванне сілаў ЗША ў гэтых краінах і дазволіць супольныя вучэнні і трэніроўкі.

«Мы зацікаўлены ў працягу прысутнасці амерыканскіх войскаў у Літве, таму што гэта складае адзін з ключавых элементаў нашай бяспекі», — сказаў міністар абароны Літвы Раймундас Каробліс.

ЗША ад 2014 году ўтрымлівае ў Літве роту сваіх вайскоўцаў для ўдзелу ў вучэннях.

Бакі імкнуліся завяршыць падпісанне пагадненняў да інаўгурацыі абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, баючыся, што калі да працы прыступіць новая адміністрацыя, то гэтае пытанне можа быць адсунутае ў самы ніз парадку дня.

Двухбаковыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне абароны рыхтуюцца з ініцыятывы ЗША. Яны вызначаюць статус вайскоўцаў ЗША і іхных сямейнікаў. У адпаведнасці з пагадненнем, ЗША атрымлівае права судзіць вайскоўцаў, якія ўчынілі злачынствы на тэрыторыі краінаў дыслакацыі, але прадугледжваюцца і выключэнні — краіны дыслакацыі могуць пераняць юрысдыкцыю ў асабліва важных для іх пытаннях. Пагадненні таксама прадугледжваюць права ЗША карыстацца пэўнымі вайсковымі аб’ектамі, якія застаюцца ўласнасцю краінаў дыслакацыі амерыканскіх вайскоўцаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео