BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Прафсаюзы пачынаюць збор подпісаў за адмену дэкрэта аб “дармаедах”

13.01.2017
Прафсаюзы пачынаюць збор подпісаў за адмену дэкрэта аб “дармаедах”
“Калі ўлады не адрэагуюць на нашу ініцыятыву, пакідаем за сабой права на калектыўныя дзеянні”, – кажа кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч.

У Беларусі ўнеслі змены ў дэкрэт “Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства”, а дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая наогул прапанавала кіраўніку краіны яго адмяніць. Ці прыслухаюцца ўлады да такой прапановы? На думку прафсаюзнага дзеяча Генадзя Фядыніча, «безумоўна, не – не прыслухаюцца».

- А 16 студзеня наш прафсаюз плануе зрабіць заяву, у якой мы праінфармуем, што па ўсёй краіне распачынаем збор подпісаў за адмену дэкрэта. Калі ж і пасля гэтага не будзем пачуты ўладамі, то пачнем рыхтавацца да масавых калектыўных дзеянняў. Бо тыя папраўкі ў дэкрыт, якія былі ўнесены, гэта проста здек. Зараз нам ідзе столькі тэлефанаванняў ад людзей з усёй рэспублікі, што не перадаць словамі. Праблема проста захлёствае!

«Радыё Рацыя»: - Можаце назваць галоўныя прычыны, па якіх дэкрэт павінен быць адменены?

- Па-першае, сёння многія так званыя “дармаеды” прадстаўлены, як людзі, якія нічога не робяць, а жывуць толькі за кошт дзяржавы. Гэта няпраўда. Але галоўнае – няма сёння ў краіне столькі працоўных месцаў, каб уладкаваць усіх жадаючых. Хапае шмат людзей, якія месяцамі і нават гадамі не могуць знайсці сабе прыстойную працу. У “дармаеды” залічылі нават тых маці, якія ў дэкрэтным адпачынку, але накіравалі дзяцей у садок. А што, тая маці не плаціць за садок грошы? Вы паглядзіце, у якім стане сёння знаходзіцца эканоміка, і ў якім – людзі. Таму дэкрэт гэты не адпавядае ні Канстытуцыі, ні міжнароднаму праву. Дзяржава ж павінна гарантаваць свайму грамадзяніну хоць нейкі мінімум. Даверу да ўлады і так няма, а дэкрэт яшчэ больш раз’юшвае людзей.

- Вы сказалі, калі ўлады не адрэагуюць на вашу ініцыятыву, то пакідаеце за сабой права на калектыўныя дзеянні. Што маеце на ўвазе?

- Спачатку будзе збор подпісаў – і “ужывую”, і ў электронным варыянце. Думаю, што падпішуцца дзесяткі тысяч людзей. Пасля подпісы перададзім у Адміністрацыю прэзідэнта і ва ўрад. Паралельна са зборам подпісаў папросім адказаць людзей на пытанне, ці згодны яны прыняць удзел у мітынгу, калі не будуць пачуты ўладамі. Калі народ вырашыць выказаць сваю нязгоду, то чаму б і не?

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео