BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Польскія дэпутаты прыедуць паглядзець на жыццё палякаў у Беларусі

13.01.2017
Польскія дэпутаты прыедуць паглядзець на жыццё палякаў у Беларусі
Трохдзённая паездка адбудзецца, хутчэй за ўсё, у сярэдзіне мая. Цягам бліжэйшых месяцаў сеймавая Камісія па сувязях з палякамі за мяжой зоймецца, між іншым, падрыхтоўкай візіту ў Беларусь.

У сярэдзіне мая група польскіх дэпутатаў плануе туды накіравацца, каб пазнаёміцца з патрэбамі беларускіх палякаў. Пра гэта заявіў кіраўнік камісіі Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) ад кіроўнай партыі «Права і справядлівасць».

У чацвер Камісія па сувязях з палякамі за мяжой абмеркавала план працы на бліжэйшыя шэсць месяцаў, паведамляе «Польскае радыё». Паводле Дворчыка, адным з важнейшых пунктаў гэтага плана з’яўляецца менавіта трохдзённая паездка ў Беларусь. «Камісія традыцыйна двойчы ў год з’яжджае за мяжу, каб пазнаёміцца з патрэбамі нашых суайчыннікаў. У мінулым паўгоддзі мы пабывалі ва Украіне. Цяпер, па запрашэнні старшыні Саюза палякаў у Беларусі Анджэлікі Борыс, мы збіраемся ў Беларусь», — падкрэсліў Міхал Дворчык.

Ён дадаў, што ў склад групы ўвойдзе 10-15 дэпутатаў. Дворчык таксама паведаміў, што на наступным тыдні з падобнай мэтай група польскіх дэпутатаў адправіцца ў Вялікабрытанію па запрашэнні тамтэйшага міністра замежных спраў.

Камісія зоймецца таксама арганізацыяй выязной нарады ў Львове, звязанай з будаўніцтвам Польскага дому, які павінен быць здадзены ў эксплуатацыю ў 2018 або ў 2019 гадах. У сваю чаргу падчас бліжэйшага паседжання сябры камісіі зоймуцца справай разбурэння помніка палякам забітым украінскімі нацыяналістамі ў вёсцы Гута Пяняцка ў заходняй частцы Украіны.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео