BE RU EN
rss facebook twitter

Трамп прызначыў сваім старшым дарадцам унука эмігрантаў з Беларусі

10.01.2017
Трамп прызначыў сваім старшым дарадцам унука эмігрантаў з Беларусі
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў свайму зяцю Джарэду Кушнеру заняць пасаду аднаго з старэйшых дарадцаў ў Белым доме.

35-гадовы Кушнер актыўна ўдзельнічаў у выбарчай кампаніі Трампа, на пасадзе ў Белым доме яму прыйдзецца займацца пытаннямі як унутранай, так і знешняй палітыкі.

Яго прызначэнне на пасаду ў адміністрацыю прэзідэнта не стала нечаканасцю, аднак выклікала супярэчлівую рэакцыю. Амерыканскія СМІ адзначаюць, што пакуль незразумела, ці не парушае гэтае прызначэнне закона, які забараняе кумаўство, і ці не прывядзе яно да канфлікту інтарэсаў.

"Джарэд унёс вялікі ўклад і быў даверанай дарадцам на працягу ўсёй кампаніі і пераходнага перыяду, і я ганаруся, што ён будзе займаць ключавую ролю ў маёй адміністрацыі", - заявіў Трамп.

Джарэд Кушнер — унук яўрэяў, што выжылі ў Навагрудскім гета. "Я — унук людзей, што ацалелі у Халакосце, — пісаў ён, баронячы свайго цесця Дональда Трампа ад абвінавачванняў у антысемітызме. — У 1943 годзе ў ноч перад юдэйскім Новым годам 250 чалавек — усё, што засталося ад 20-тысячнага яўрэйскага насельніцтва горада, задумалі ўцячы праз выкапаны імі падземны ход, які выводзіў за агароджу. Яны абясточылі пражэктары і вынялі цвікі з бляшанай страхі, каб яна грукатала на ветры і заглушала гукі ўцёкаў… Бабуля дабралася да лесу, дзе ўступіла ў партызанскі атрад братоў Бельскіх. Там яна сустрэлася з дзядулем, які ўцёк з працоўнага лагера. Да таго ён тры гады пражыў у лесе ў зямлянцы — фактычна ў яме, якую ён сам выкапаў — сілкуючыся падножным кормам, хаваючыся і начуючы ў гэтай яме нават суровай зімою".

Дзед Джарэда Зэйдэль меў у Навагрудку дзве майстэрні па пашыве галаўных убораў, а бацька Джарэда Чарльз некалькі гадоў таму двойчы прыязджаў у Навагрудак і аказваў спонсарскую дапамогу музею, паведамляе nn.by.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео