BE RU EN
rss facebook twitter

Анамальны холад збірае ахвяры

08.01.2017
Анамальны холад збірае ахвяры
Жыхары еўрапейскіх краін пакутуюць ад незвычайна моцных халадоў, якія ўстанавіліся ў першыя дні студзеня з прыходам халодных паветраных мас са Скандынавіі.

За апошнія два дні ў Еўропе ад пераахаладжэння загінулі больш за 20 чалавек, сярод іх нямала мігрантаў і бяздомных.

10 чалавек памерлі толькі ў Польшчы, дзе тэмпература апусцілася да мінус 14 градусаў, а ў некаторых рэгіёнах - да мінус 20 градусаў па Цэльсіі, піша «Наша Ніва».

На паўднёвым усходзе і ў цэнтральнай частцы Італіі, дзе загінулі сем чалавек, ідуць моцныя снегапады.

На поўдні Германіі ў горных раёнах тэмпература паветра звалілася да мінус 26 градусаў Цэльсія, на многіх аўтамабільных трасах краіны утварыўся моцны галалёд.

У Празе, як паведамляюць чэшскія ўлады, мінулая ноч была самай халоднай з пачатку зімы. Ахвярамі марознага надвор'я там сталі тры чалавекі.

Прынамсі трое бежанцаў з-за халадоў загінулі ў Балгарыі.

У Стамбуле выпала да 40 см снегу. У апошнія дні Турцыя апынулася ва ўладзе маразоў і снежных бур.

У Маскве ўсталяваліся анамальныя калядныя маразы, слупок тэрмометра мінулай ноччу апусціўся ніжэй за мінус 30 градусаў Цэльсія.

У Мінску сёння ноччу было 24,4 градуса, у ноч на суботу — 25, сёння днём чакаецца да мінус 18. Мароз пачне адпускаць у сярэдзіне наступнага тыдня.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео