BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Зміцер Дрозд: Сталінізм уздымае галаву, але дэкамунізацыя непазбежная

07.01.2017 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Зміцер Дрозд: Сталінізм уздымае галаву, але дэкамунізацыя непазбежная
kyky.org
Знайсці звесткі пра рэпрэсаваных у Беларусі – яшчэ той квэст. Іх не жадаюць апублічваць, хоць тэрмін даўнасці даўно сыйшоў. Тым не менш, толькі ведаючы лёс продкаў, можна змяніць будучыню.

“Напісаў 20 лістоў і атрымаў адзін адказ”

Пошукам інфармацыі пра рэпрэсаваных сваякоў гісторык-архівіст Зміцер Дрозд займаецца ўжо 10 год, а напрыканцы мінулага года стварыў адзіную пошукавую сістэму рэпрэсаваных і распачаў заняткі для ўсіх ахвотных, прывсечаныя гэтай тэме. Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" пагутарыла з даследчыкам пра тое, як можна знайсці патрэбную інфармацыю ва ўмовах закрытасці беларускіх ведамасных архіваў.

– У сям’і заўжды казалі, што ў нас былі рэпрэсаваныя, – расказвае суразмоўца, адкуль узнікла жаданне даведацца пра лёс родных. – Казалі пра Салаўкі. Я пачаў пошук – напісаў 20 лістоў у розныя інфармацыйныя цэнтры Расіі, і атрымаў адзін адказ аб тым, што продкі былі сасланыя ў Архангельскую вобласць.

Па словах Змітра, у Беларусі вельмі складана знайсці інфармацыю аб раскулачаных, бо яе амаль няма.

– Людзей высылалі ў адміністрацыйным парадку. На сельсавет спускаўся план: з вас 10 кулакоў. І на месцы ўжо вырашалі, каго залічыць у кулакі. Прыходзілі і забіралі ў адзін момант, у лепшым выпадку, давалі суткі на зборы, часам дазвалялі ўзяць нейкую жывёлу, а маглі і проста забраць адразу ўсю сям’ю.

Гісторык тлумачыць, што дакументы аб раскулачванні калі і былі ў сельсаветах, як правіла, захоўваліся не доўга. Асноўныя ж паперы заводзіліся ўжо непасрэдна на месцах высылкі.

Прышчэпка ад сталінізму

Продкаў Змітра рэпрэсавалі па двух лініях. Сваякі па дзедавай лініі, колішнія ўладальнікі маёнтка Дразды пад Мінскам, дзе цяпер размяшчаюцца элітныя катэджы беларускіх чыноўнікаў, вярнуліся на радзіму. Бабуліны продкі з Любаншчыны Мохарты аселі ў Свярдлоўску. Але апроч раскулачаных у родзе былі і расстраляныя. Пра гэтую катэгорыю людзей у Беларусі знайсці інфармацыю яшчэ складаней.

– Гэта абсалютна няправільная і незаконная сітуацыя – тое, што мы мусім хадзіць на паклон у архівы і прасіць справы, якім ужо больш за 75 год і якія паводле закона “Аб архіўнай дзейнасці” ўжо не з’яўляюцца сакрэтнымі. Іх даўно пара перадаць у агульнадаступныя архівы, дзе кожны мае права іх паглядзець, незалежна ад таго, сваяк ты рэпрэсаванаму ці не. Дакументы, якія ляжаць у нашым архіве КДБ, даўно рассакрэчаны, гэта проста нежаданне дапусціць грамадскасць да спраў, – мяркуе Зміцер Дрозд.

Гісторык дамогся рэабілітацыі ўсіх членаў сваёй сям’і. Пры гэтым ён заўважае, што, хоць пасля ХХ з’езду КПСС выходзілі пастановы аб рэабілітацыі, да сёй пары нерэабілітаваных людзей яшчэ вельмі шмат.

– Мы дакладна не ведаем і ніколі не даведаемся колькасць рэпрэсаваных, бо пакутвалі і іх сем’і. Таму мы можам казаць не толькі пра канкрэтныя рэпрэсіі, але і пра рэпрэсаванае грамадства. З гэтай прычыны я лічу, што сталінізму няма апраўдання. І калі я ўбачыў, што ў Беларусі і ў Расіі сталіністы сталі ўздымаць галовы, вырашыў стварыць школу пошуку рэпрэсаваных, бо самая лепшая прышчэпка ад сталінізму – веданне лёсу сваёй сям’і. Для мяне і маіх продкаў усё роўна, што Сталін прыняў краіну з бараной, а пакінуў з ядзернай бомбай, лепей бы краіна была з бараной, а яны засталіся б жывымі. Дасягнуць тэхнічнага прагрэсу можна было б без рэпрэсій.

“Рэпрэсіі зламалі хрыбет нашаму грамадству”

– Вялікім дасягненнем я лічу стварэнне адзінай пошукавай сістэмы рэпрэсаваных. Можна проста ўвесці прозвішча і атрымаць даведку пра чалавека. У сістэме сабрана ўся інфармацыя аб рэпрэсаваных, якую можна знайсці ў інтэрнэце – базы дадзеных “Мемарыяла”, “Адкрытага спісу”, “Радыё Свабода”, Леаніда Маракова і іншыя, але трэба ўлічваць, што ў сеціве ёсць хіба 10% звестак, трэба яшчэ працаваць і алічбоўваць іх.

Апроч збору разрозненай інфармацыі ў адзін рэсурс, архівіст арганізаваў практычныя заняткі, дзе вучыць людзей працаваць з архівамі і ўзаемадзейнічаць з органамі, якія захоўваюць звесткі аб рэпрэсаваных. Пакуль у школу пошука рэпрэсаваных прыходзяць некалькі дзясяткаў чалавек. Зміцер кажа, што не даваў вялікай рэкламы праекту, ды і адзін проста не пацягне большую колькасць зацікаўленых, бо для многіх ён сам піша заявы і звароты ў розныя інстанцыі. Хоць, прызнаецца, з часам спадзяецца пашырыць дзейнасць школы. На занятках прысутнічаюць як навічкі, так і эксперты, што дазваляе больш плённа камунікаваць. Пакуль што большасць наведвальнікаў школы знаходзяцца на стадыі перапіскі з рознымі органамі, і казаць пра нейкія канкрэтныя вынікі заняткаў яшчэ рана.

– На атрыманне нейкай даведкі могуць сыйсці месяцы, бо наша сістэма працуе паводле прынцыпа адфутбольвання. Пішаш адно пытанне, а атрымліваеш зусім іншы адказ не па сутнасці. Я думаю, яны выдатна разумеюць, пра што іх просяць, але людзей не хочуць дапускаць да інфармацыі. Павінен быць ціск і інтарэс да тэмы з боку грамадства, бо наша сістэма з’яўляецца спадкаемцай савецкай сістэмы і не хоча не толькі пакаяцца, але і абнародаваць інфармацыю. Сітуацыя памянялася ў тым плане, што справы, якія былі адкрытымі ў 1990-х гадах, зніклі ці чамусьці сталі засакрэчанымі.

Насамрэч наша грамадства даволі пасіўнае, і вельмі цяжка запаліць людзей проста прагай справядлівасці. Калі б сказалі, што людзям пачнуць вяртаць забраную маёмасць, тады была б большая цікавасць.

Па словах гісторыка, сітуацыя з архівамі ў горшы бок мяняецца не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, дзе яны былі значна больш адкрытымі, чым у нас.

– Сталінізм уздымае галаву, цяпер гэта расійская ідэалогія. На жаль, сучаснае расійскае і беларускае грамадства зацікаўлена ў апраўданні таталітарнай і аўтарытарнай сістэм праўлення. У людзях вельмі лёгка будзіць нізкія пачуцці, асабліва калі граць на страху, – зазначае Зміцер Дрозд.– Ужо прайшло больш за 70 год, а сястра майго дзеда да сёй пары кажа мне: “Не трэба гэтым займацца, не лезь”. Рэпрэсіі зламалі хрыбет нашаму грамадству.

У любым выпадку, нельга бясконца хаваць дакументы, праз 5 – 10 год мы да гэтага вернемся і абавязкова пройдзем дэсаветызацыю і дэкамунізацыю.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео