BE RU EN
rss facebook twitter

ААН прыняла да разгляду скаргу Юрася Беленькага

03.01.2017
ААН прыняла да разгляду скаргу Юрася Беленькага
svaboda.org
Скарга намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага ў Камітэт па правах чалавека ААН звязаная з яго пераследам за мемарыяльныя акцыі ў Курапатах і Лошыцкім яры ў 2014 годзе.

У віну яму ставілася тое, што ён не ўзгадніў з міліцыяй меры па забеспячэнні грамадскага парадку падчас правядзеня масавых мерапрыемстваў - пры тым што акцыі прайшлі ў поўнай адпаведнасці з дазволам Мінгарвыканкама і не суправаджаліся парушэннямі грамадскага парадку, паведамляе ПЦ “Вясна”.

Сутнасць прэтэнзіяў Юрася Беленькага заключаецца ў тым, што, па-першае, у межах трох адміністратыўных справаў ён быў аштрафаваны па абвінавачанні ў парушэнні парадку арганізацыі шэсцяў у Курапаты і Лошыцкі яр (паводле ч.2. арт 23.34 КаАП РБ), хоць заяўніком і арганізатарам акцыяў з’яўлялася партыя; па-другое, ён прынцыпова не пагаджаецца з неабходнасцю аплаты паслугаў па ахове бяспекі і медыцынскай дапамозе, паколькі, паводле міжнародных стандартаў, забеспячэнне правядзення мірных сходаў з’яўляецца пазітыўным абавязальніцтвам самой дзяржавы. На гэтай пазіцыі спадар Беленькі настойваў пры абскарджанні штрафаў у беларускіх судах рознага ўзроўню, яе даводзіць і ў звароце ў Камітэт па правах чалавека ААН, падрыхтаваным праваабаронцамі “Вясны”.

Прыцягненне Юрася Беленькага да адміністратыўнай адказнасці ў акрэсленых выпадках праваабаронцы разглядаюць як пераслед за рэалізацыю ім свайго права на мірныя сходы і выказванне меркаванняў (то бок, парушэнне артыкулаў 21 і 19 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах) і разам з тым падкрэсліваюць, што забеспячэнне грамадскага парадку падчас правядзення мірных сходаў і саміх дэманстрантаў з’яўляецца прэрагатывай органаў міліцыі.

Індывідуальны зварот спадара Беленькага, накіраваны ў Камітэт 5 лютага 2016 года, зарэгістраваны пад нумарам 2860/2016 і ў далейшым будзе разгледжаны экспертамі КПЧ ААН. На цяперашнім этапе, як паведаміў Камітэт заяўніку, копія звароту накіравана беларускай дзяржаве, якая на працягу шасці месяцаў павінна даць Камітэту свой адказ па дадзеным пытанні.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео