BE RU EN
rss facebook twitter

Дар'я Домрачава ўключана ў заяўку зборнай Беларусі на этап Кубка свету ў Оберхофе

31.12.2016
Дар'я Домрачава ўключана ў заяўку зборнай Беларусі на этап Кубка свету ў Оберхофе
Дар'я Домрачава ўключана ў папярэднюю заяўку зборнай Беларусі на чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне ў Оберхофе.

Гэту інфармацыю пацвердзілі ў Беларускай федэрацыі біятлона, паведамляе БЕЛТА.

У папярэднюю заяўку трэнерскі штаб Юрыя Альберса ўключыў наступных спартсменак: Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дар'я Юркевіч, Надзея Пісарава, Дзінара Алімбекава і Ганна Сола. У складзе мужчынскай каманды выступяць Уладзімір Чапелін, Раман Ялётнаў, Максім Варабей, Аляксандр Дарожка, Сяргей Бачарнікаў.

Калі Дар'я Домрачава выйдзе на старт у Оберхофе, для яе гэта будуць першыя афіцыйныя спаборніцтвы ў новым сезоне пасля нараджэння дачкі Ксеніі. Чацвёрты этап Кубка свету па біятлоне пачнецца ў нямецкім Оберхофе 5 студзеня мужчынскай спрынтарскай гонкай, 6 студзеня на старт выйдуць жанчыны. Найбольш высокая пазіцыя ў Кубку свету ў сезоне 2016/2017 у зборнай Беларусі ў Надзеі Скардзіна, якая па выніках трох этапаў з 142 ачкамі размясцілася на 22-м месцы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео