BE RU EN
rss facebook twitter

Каламбіна, П’еро, Арлекін з Ракава (Аўдыё і відэа)

30.12.2016 Таццяна Вадалажская, Лятучы ўніверсітэт
Каламбіна, П’еро, Арлекін з Ракава (Аўдыё і відэа)
Свой взгляд
"Народны альбом" працягвае жыць...

Міхал Анемпадыстаў піша ў сваёй прадмове, што задачай максімум "Народнага альбома" было стварэнне культуралагічнага міфа "Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд" як праявы існавання Беларусі ў несавецкай традыцыі. Лявон Вольскі на канцэртах лаканічна тлумачыць: "Гэта такая зонг-опера пра нялёгкае міжваеннае жыццё беларускага мястэчка паміж Польшчай і Савецкім Саюзам". Стваральнікам, канешне, варта давяраць, яны лепш ведаюць, але... Для мяне "Народны альбом" — гэта тэатр камедыі дэль артэ. І ў гэтым яго сакрэт, моц і "ахелесава пята".

Дэль артэ — гэта заўжды вядомая ўсім пʼеса, ад якой няма аніякіх нечаканасцей. Ёсць вядомы ўсім героі са сваймі характарамі і рэплікамі. Няма ніякага асаблівага новага прачытання ці пастаноўкі. Але ёсць тое, чаго няма ў іншых формах. На сцэне прысутнічаюць і дзейнічаюць не толькі персанажы пʼесы, але і акторы (выканаўцы) як неад’емная і важная частка падзеі, якая адбываецца. Адначасова суіснуюць і разгортваюцца некалькі прастор. Кожная з іх жыве па сваіх правілах і ў сваёй драматургіі. Мы бачым тры дзеі, тры плана існавання. Па-першае, гісторыя, якую распавядае п’еса (усім вядомая да рэплік і характараў персанажаў). Па другое, акторы, якія выконваюць ролі, прадстаўляючы нам не толькі самі ролі, але і стасункі паміж роляй і выканаўцам. Яны здымаюць і надзяваюць маскі, каментуюць сваіх персанажаў і імправізуюць. Ну і трэцяя дзея і план — гэта жывыя адносіны паміж акторамі, якія выконваюць свае ролі. І ўсё гэта адначасова, імкліва і заблытана пераплятаецца адно з адным. Усё гэта весела і сур’ёзна, складана і проста...

Што прымушае глядзець нязменныя пʼесы са стандартнымі героямі дэль артэ доўгія гады? Гэта жыццё якое адбываецца вакол пʼесы і роляў. Яно адбываецца тут на сцэне, яно прыцягвае і ўцягвае ў сябе.

Дваццаць гадоў існавання "Народнага альбома" паказалі, што і ягоная прыцягальнасць не толькі ў творчай дакладнасці аўтараў ці мастацкім таленце выканаўцаў. Не толькі ў бездакорным патрапленні ў час, месца і душэўны стан тых, дзеля каго ён стаў важным і сваім у канцы 1990-х. Не толькі выкананнем задачы стварэння "культуралагічнага міфа". Міф ужо створаны, ён жыве. Прайшло дваццаць гадоў. Іншы час, краіна, людзі, праблемы... усё іншае. А "Народны альбом" ізноў знаходзіць жывы ўнутраны водгук, старое і адначасова іншае адчуванне таго, што з табой адбываецца тут і цяпер.

Усё гэта мажліва пакуль мы бачым на сцэне не проста забаўляльную, прыгожую і сентыментальную гісторыю "нейкага мястэчка" ў пэўныя часы. Гэта гісторыя — цяпер толькі пʼеса. Усім ужо знаёмая. Гэта пʼеса — пра ўяўнае мінулае, выдуманае ці рэальнае, магчымае ці прымроенае. Гэта п’еса — пошук сябе, намацванне межаў і адкрыццё магчымых кантэкстаў праз паўсядзеннасць і простыя рэчы. І каб нам яе проста расказвалі, нават з дадатковымі сучаснымі тэатральнымі эфектамі, мы б, магчыма, цешыліся і суперажывалі.

Але сапраўдны "Народны альбом" адбываецца тады, калі, апроч п’есы, мы бачым яшчэ і людзей, якія разыгрываць гэтую гісторыю. Цуд у тым, што раз за разам мы распавядаем гэтую гісторыю разам з імі. Гэта мы разам даследуем сябе магчымых у мінулым і ў будучыні, мы пазнаем і не пазнаем сябе, мы плачам і іранізуем, францім, танчым, смяемся, жартуем, перажываем, баімся і прадчуваем, застаемся ў роспачы і хутаемся ў цёплую коўдру. Мы раз за разам шукаем і знаходзім сябе ўсе разам і кожны паасобку. І гэтая магчымасць далучэння палягае ў адкрытасці ўваходу ў стасункі не толькі паміж персанажамі, але і найперш паміж ролямі і выканаўцамі, а таксама і паміж самімі акторамі. Пакуль усё гэта ёсць — побач з Казікам, Юзікам, Рагойшай, Аліцыяй ёсць Вольскі, Вайцюшкевіч, Камоцкая, Круглова — кожным разам канцэрт ператвараецца ў супольную практыку самаразумення. І тады не такімі ўжо важнымі становяцца абставіны п’есы.

З усяго "Народнага альбома" толькі дзве песні — не песні персанажаў. Гэта песні выканаўцаў, тых, хто праз свае ролі і пʼесу шукае і знаходзіць сябе. "Я, дажалю, не пан" — спроба зафіксаваць тое самае, знойдзенае, няўлоўнае, сутнасць таго, што ёсць я ці мы, што дае магчымасць заставацца сабой, у кароткае імгненне адчуваць саматоеснасць. "Простыя словы" — як шлях і спосаб гэтага пошуку, здольнасць глядзець на тое, што побач і здаецца звычайным і нявартым увагі, але з якога паўстае свет і мы самі.

"Народны альбом" працягвае жыць не толькі праз свой статус знакавай культурнай падзеі і нават не праз прыцягальнае "шоў", а праз шматузроўневую і хітра сплеценую прастору дель артэ. Каламбіна, П’еро, Арлекін, Казік, Юзік, Адэля жывуць, пакуль мы зможам разам з выканаўцамі "праз іх" разумець сябе.

   

Тэкст упершыню быў апублікаваны на сайце Лятучага ўніверсітэта

   

  


   

   

Змест альбома:

1. Пад прыгнётам панскім
2. Маладое піва
3. Ать-два левой
4. Край ты мой, край
5. Матка Боска Вострабрамска
6. Эх, змагаліся...
7. Кантрабандыст
8. Два польскіх шпіёны
9. Настаўнік Рагойша
10. Lomir zich iberbetn
11. Крэўская полька
12. Я, дажалю, не пан
13. Адэлька
14. Аргентынскае танга
15. Мой паляўнічы
16. Юзік
17. Казік
18. Бойка на лузе
19. Ja spiewam po polsku
20. Аліцыя
21. Ать-два правой
22. ЛаЛаЛаЛа
23. Дарагія маі масквічы
24. Надзенька
25. Сьнежань, студзень і люты
26. Майская песьня
27. Простыя словы

Спіс удзельнікаў:

1. Міхал Анемпадыстаў: ідэя і канцэпцыя альбома, тэксты — збор і апрацоўка, укладанне альбома, графічны дызайн, рэчытатыў (7), дадатковы спеў (26).
2. Лявон Вольскі: спеў (1-4, 6, 8, 9, 11-13, 16-22, 26, 27), рэчытатыў (7), акустычная гітара (2, 4, 6, 11-13, 16, 17, 19, 22, 26), электрычная гітара (25), бас-гітара (11), бубны (11), Kurzweil-2000 (1, 2, 5, 7, 8, 20, 25).
3. Кася Камоцкая: канцэпцыя альбома, спеў (1, 4, 7, 8, 15, 20, 23, 26), гітара (15, 23).
4. Анатоль Додзь: канцэпцыя альбома, гукарэжысура (1-14, 16-23, 25-27), мастэрынг, укладанне альбома, дадатковы спеў (21).
5. Сяргей "Шлёма" Лабандзіеўскі: гукарэжысура (10, 15, 24), дадатковы спеў (2, 3, 13, 26), голас камісара (3, 21).
6. Зьміцер Вайцюшкевіч: спеў (14), кларнэт (10), флейта (5, 22), Kurzweil-2500 (14).
7. Вераніка Круглова: спеў (5).
8. Ірына Курапаткіна: спеў (25), дадатковы спеў (23, 26), рытмовае плясканне (18).
9. Аляксандар Памідораў: спеў (10), акустычная гітара (10), дадатковы спеў (13).
10. Inkognito: спеў (24).
11. Сяргей Ахрамовіч: баян "Мелодия" (2, 11, 13, 22, 26), дадатковы спеў (2, 20, 21, 26).
12. Юлія Глушыцкая: віяланчэль (4, 7).
13. Алег "Алезіс" Дземідовіч: бубны (4, 11-13, 22, 26, 27), дадатковы спеў (22).
14. Юрась Ляўкоў: бас-гітара (4, 11-13, 22, 26).
15. Піт Паўлаў: акустычная гітара (12, 27), дадатковы спеў (22).
16. Слава Корань: электрычная гітара (8), дадатковы спеў (8).
17. Дзяніс Архіпаў: кантрабас (10).
18Вольга Бабак: дадатковы спеў (9, 26), рытмовае плясканне (18).
19. Вольга Караткевіч: дадатковы спеў (9, 26).
20. Генадзь Кеснер: дадатковы спеў (2, 3, 20, 21, 26).
21. Алесь Ляшкевіч: дадатковы спеў (3, 21, 26).
22. Юры Каролік: дадатковы крык (2, 26).
23. Каймар Ягер: фота.
24. Кляўс Зэмдэта: мадэль.
25. Улад Казаноўскі: графічны дызайн.

   

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео