BE RU EN
rss facebook twitter

МУС адказала Кандрусевічу: Лічбаў пра вернікаў у адкрытым доступе не будзе

29.12.2016
МУС адказала Кандрусевічу: Лічбаў пра вернікаў у адкрытым доступе не будзе
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 29 снежня змясціла на сваім сайце афіцыйную заяву ў адказ на адкрыты ліст мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча.

Апошні напісаў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу пра няправільна падлічаных вернікаў падчас  набажэнстваў на святы Божага нараджэння і Вялікадня. Ён лічыць, што "ў апошнія гады назіраецца тэндэнцыя да штучнага заніжэння ўдзелу католікаў у набажэнствах", паведамляе Еўрарадыё.

МУС адзначае, што інфармацыя, якая развяшчаецца на сайце ў раздзеле "Зводка", неафіцыйная і нярэдка патрабуе дадатковых удакладненняў. Што да колькасці вернікаў, то міліцыя падлічыла выключна ўдзельнікаў начных набажэнстваў у храмах у ноч з 24 на 25 снежня 2016-га. Да таго ж падобныя падлікі не з'яўляюцца абавязковай для МУС функцыяй, гаворыцца ў афіцыйнай заяве.

Міністэрства ўнутраных спраў "у мэтах прадухілення ў будучыні некарэктных маніпуляцый" з інфармацыяй, якая змяшчаецца на яго сайце, вырашыла "звесткі пра колькасць грамадзян, якія ўдзельнічаюць у святкаванні рэлігійных падзей" выкарыстоўваць "выключна ў службовых мэтах без размяшчэння ў адкрытым доступе". А падлікам можа заняцца сам Рымска-каталіцкі Касцёл у Беларусі, адзначаецца ў заяве. У ёй, дарэчы, паведамляецца, што інфармацыю аб колькасці удзельнікаў набажэнстваў у ноч з 24 на 25 снежня 2016 года з сайта МУС выдалілі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео