BE RU EN
rss facebook twitter

Пракурор запатрабавала для Кондруся 3 гады абмежавання волі, прысуд агучаць у 16.00

26.12.2016
Пракурор запатрабавала для Кондруся 3 гады абмежавання волі, прысуд агучаць у 16.00
фота svaboda.org
Жыхара Рудзенску Ўладзімера Кондруся абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках падчас акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 году.

Пракурор лічыць, што дзеянні Ўладзімера Кондруся трэба кваліфікаваць паводле 2 часткі 293 артыкулу Крымінальнага кодэксу. Але пракурор адзначае, што раней Кондрусь не прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці, лічыць, што трэба прызнаць стан здароўя як змякчальныя віну абставіны. Яна мяркуе, што Кондруся трэба прызнаць недастаткова здольным да адбыцця пакарання і ўжыць адносна яго 70-ы артыкул — больш мяккае пакаранне. У выніку пракурор просіць для Кондруся 3 гады абмежвання волі з прымусовым наглядам і лячэннем.

Кондрусь абвінавачваецца ў тым, што 19 снежня 2010 году "далучыўся да натоўпу, які бясчынстваваў" і ўзяў удзел ў масавых беспарадках, у выніку якіх была пашкоджаная дзяржаўная маёмасць болей як на 3 тысячы рублёў, пацярпелі супрацоўнікі міліцыі. Таксама, па словах пракурора,Кондрусь спрабаваў патрапіць у Дом ураду, біў пакункам з паперай па акну, падняўся на аконны праём, біў трубой па шкле, біў кулаком па шчыце.

У судзе былі агалошаны вынікі комплекснай экспертызы, якая праводзілася пасля пачатку суду. "Кондрусь пакутуе на змешаны шызоідны разлад псіхікі. Дысгармонія асобы, пратэстная рэакцыя, няздольнасць падтрымліваць доўгатэрміновыя адносіны з людзьмі, падвышаны самааналіз, абвостранае разуменне сваіх правоў. Але памяць добрая. Адмова ад прыёму ежы і знаходжання ў судзе — рэакцыя пратэсту. Можа знаходзіцца ў судзе. Але з-за парушэння ў эмацыйнай сферы недакладна трактуе паводзіны іншых людзей. Патрэбны нагляд і лячэнне", - гаворыцца ў ёй, паведамляе "Радыё Свабода".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео