BE RU EN
rss facebook twitter

«Можа трэба ўводзіць крымінальную адказнасць?» — Давыдзька пракаментаваў белорусафобскія публікацыі

24.12.2016
«Можа трэба ўводзіць крымінальную адказнасць?» — Давыдзька пракаментаваў белорусафобскія публікацыі
Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў майцы з "Пагоняй". Эфір праграмы «Клуб рэдактараў» 28 лютага 2016 года
Сімптаматычнымі і небяспечнымі назвалі ўдзельнікі праграмы «Беларусь-1» «Клуб рэдактараў» хвалю антыбеларускіх публікацый у расійскай медыясферы.

«Калі пішуць, што Беларусь — недадзяржава, беларусы — не нацыя, хіба гэта не мэтанакіраваная дэзінфармацыя з мэтай дэстабілізацыі дзяржавы?», — задаўся пытаннем старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

Ён згадаў скандальныя заявы Леаніда Рашэтнікава, які публічна заявіў аб штучнасці беларускай мовы і дзяржаўнасці, паведамляе "Радыё Свабода".

«Ну збалбатнуў нешта пенсіянер, ну паказаў сябе поўным дылетантам — ну што з таго? Балбатуноў хіба не сустракалі? А можа гэта не дакараць трэба, а ўводзіць крымінальную адказнасць?», — адзначыў ён.

Рэдактар «СБ-Беларусь сегодня» Павал Якубовіч у сваю чаргу заявіў, што крымінальную адказнасць можа ўводзіць і не варта, але ў згаданых публікацыях ён бачыць пэўную тэндэнцыю.

«Рашэтнікаў — гэта вельмі высокапастаўлены пенсіянер маскоўскі, генерал-лейтэнант нейкіх спецслужбаў. Гэты чалавек швэндаецца па сурʼёзных прыёмных. Я не думаю, што тое, што ён робіць, кладзецца на стол Пуціну або Патрушаву — гэта глупства. Але ўражанне ствараецца, што ў нейкіх уладных калідорах ён бывае і нейкія плёткі слухае. Таму заява, што беларуская мова з'явілася толькі ў 1926 годзе... Ён мабыць рэтранслюе нейкія думкі, мабыць, гэта на нейкім узроўні ў Маскве падаграваецца думка такая. Згадаем і „Регнум“ (гэта таксама не з паветра бярэцца), цяпер гэтую заяву і іншыя заявы ў расійскай благасферы».

На думку Якубовіча, падобныя публікацыі маюць адначасова і станоўчы эфект у грамадстве: «Агульная кансалідацыя адбылася — ну не трэба нас абражаць!».

Давыдзька назваў такія выказванні, якія гучаць у Расіі, «сімптаматычнымі і нават небяспечнымі».

«Калі гэта кажа выведнік, хоць і былы, які мае доступ у нейкія кабінеты, значыць ён выказвае нечы пункт гледжання. І на гэтую тэму трэба гаварыць з нашымі братамі-расіянамі, і трэба ставіць кропкі над „і“ — хлопцы, нельга так, трэба паважаць адзін аднаго!», — упэўнены ён.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео