BE RU EN
rss facebook twitter

Аўтары графіці "Беларусь мае быць беларускай" хочуць прыцягнуць да адказнасці Следчы камітэт

22.12.2016
Аўтары графіці "Беларусь мае быць беларускай" хочуць прыцягнуць да адказнасці Следчы камітэт
22 снежня ў судзе Партызанскага раёна Мінска прайшло папярэдняе пасяджэнне па справе.

Скаргу ў суд падалі Максім Пякарскі, Вячаслаў Касінераў і Вадзім Жаромскі — трое графіцістаў, якіх летам 2015 года жорстка затрымаў АМАП. Прычынай стала запэцкванне фарбай білбордаў і маляванне графіці "Беларусь мае быць беларускай". Касінераву пры затрыманні зламалі сківіцу (у крымінальнай справе ў дачыненні да амапаўцаў хлопцу пазней адмовілі). Пякарскі каля 20 дзён правёў за кратамі.

Неўзабаве пасля іх затрымання на сайце Следчага камітэта з’явіўся артыкул, які хлопцы палічылі абразлівым. Яны хочуць, каб артыкул знялі і апублікавалі на сайце Следчага камітэта афіцыйнае абвяржэнне.

Пасяджэнне вёў суддзя Аляксандр Кочык. Ад Следчага камітэта прысутнічалі начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю цэнтральнага апарата СК Сяргей Кабаковіч і галоўны інспектар упраўлення прававога забеспячэння цэнтральнага апарата СК Дар'я Парамонава.

"Нягледзячы на тое, што нашы імёны не ўказваліся, з паведамлення было відавочна, пра якіх асоб ідзе гаворка. Гэты факт пацвярджаецца таксама той акалічнасцю, што пасля размяшчэння артыкула на сайце СК дадзеная навіна была скапіяваная рознымі навіновымі сайтамі са спасылкамі на СК і з указаннямі нашых імёнаў. Зыходзячы з адказаў СК на нашы скаргі, гэты дзяржаўны орган таксама не адмаўляў, што навіна на афіцыйным сайце асвятляла абставіны крымінальнай справы ў дачыненні да нас", — гаворыцца ў позве хлопцаў.

Суд не прызнаў іх хуліганамі, адзначаюць хлопцы, але яшчэ да суда іх так называлі ў артыкуле Следчага камітэта. Таксама ў артыкуле сцвярджаецца, што ў фігурантаў справы быў знойдзены траўматычны пісталет.

"Траўматычная зброя забароненая ў Беларусі. У мяне знайшлі звычайную дазволеную пнеўматыку, якую потым і вярнулі", — адзначыў Жаромскі.

"Таксама ў артыкуле веласіпедную маску чамусьці назвалі «маскай для прыстрашэння». Гэта цалкам хлуслівая частка ў тым тэксце", — сказаў Касінераў. 

Следчы камітэт патрабаванні позвы не прызнаў.

Асноўны працэс па справе пачнецца 13 студзеня, паведамляе "Наша ніва".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео