BE RU EN
rss facebook twitter

Начальнік лоеўскай міліцыі хоча праз суд спагнаць з журналіста 2 тысячы рублёў

19.12.2016
Начальнік лоеўскай міліцыі хоча праз суд спагнаць з журналіста 2 тысячы рублёў
Леанід Судаленка і Кастусь Жукоўскі (справа)
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 19 студзеня адбылося папярэдняе слуханне паводле пазову начальніка Лоеўскага раённага аддзелу міліцыі Уладзіміра Бухаўцова да журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскаг

Агляд справы прызначаны на 29 снежня, паведамляе Радыё Свабода.

Падпалкоўнік міліцыі Бухаўцоў просіць суд прызнаць звесткі ў відэаматэрыялах Кастуся Жукоўскага, знятых для тэлеканалу «Белсат», а таксама размешчаных падчас выбараў у сацыяльнай сетцы, зняважлівымі для ягонага гонару, годнасці й дзелавой рэпутацыі ды спагнаць з фрылансера 2000 рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды.

«Усё ёсць у пазове. Думаю, што ў судзе мы разбяромся. Прашу толькі не ўмешвацца ў маё прыватнае жыццё», — неахвотна каментуе свой пазоў Уладзімір Бухаўцоў.

У пазове гаворка вядзецца пра дзеянні лоеўскай міліцыі, паказаныя ў тым ліку й на тэлеканале «Белсат».

Згадваюцца відэасюжэты з Лоева пад назовам «Міліцыянты б’юць журналістаў, каб прыхаваць вынікі эканамічнага заняпаду» і «Будзённае жыццё рэгіёну Лоеў».

У апошнім з іх, як сказана ў пазове, Жукоўскі задае пытанні жыхарам Лоева, а ў кадры відаць надпіс: «МУС — гестапа». Заканчваецца сюжэт чырвоным колерам, мяняецца надпіс і фон назвы аддзелу ўнутраных справаў Лоеўскага райвыканкаму.

«Для мяне, унука пераможцаў фашызму — гэта маральная знявага», — піша лоеўскі міліцыянт.

Аспрэчвае Уладзімір Бухаўцоў некаторыя заявы і відэасюжэты са сваім удзелам падчас агітацыйнай кампаніі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Аляксея Атрошчанкі і яго даверанай асобы Кастуся Жукоўскага. І асабліва што да правядзення люстрацыі для міліцыянтаў.

Прысутны на судзе праваабаронца Леанід Судаленка заявіў, што з вялікай заявы Уладзіміра Бухаўцова можна вылучыць два моманты — пра «гестапа» й «запалохванне правядзеннем люстрацыі».

«Трэба, аднак, мець на ўвазе, ці параўноўваў наагул Жукоўскі міліцыю з гестапа? Калі гэта адбылося ў той час, як міліцыянт у Лоеўскім аддзеле ўнутраных справаў з дапамогаю яшчэ двух супрацоўнікаў прыціскаў каленам галаву Жукоўскага да падлогі, то ў такім разе можна было і не такое пачуць. Бо наўрад ці Жукоўскі ў такім стане мог кантраляваць сябе. Варта найперш уважліва пазнаёміцца з прыкладзенымі да пазову відэаматэрыяламі і ўжо пасля рабіць нейкія высновы», — лічыць праваабаронца.

Суддзя надала адказніку магчымасць пазнаёміцца з матэрыяламі справы, запланаваўшы чарговае паседжанне на 29 снежня.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео