BE RU EN
rss facebook twitter

Хуткі цягнік “Стрыж” пачаў курсіраваць праз Беларусь (фота, відэа)

18.12.2016
Хуткі цягнік “Стрыж” пачаў курсіраваць праз Беларусь (фота, відэа)
БЕЛТА
Хуткі цягнік “Стрыж” Масква — Берлін прыбыў учора на станцыю Мінск-Пасажырскі.

Асаблівасць новага цягніка ў тым, што ён здольны пераходзіць з вузкакалейнай чыгункі на шырокакалейную і назад без змены вагонных цялежак, піша БЕЛТА. У 2015 годзе на станцыі “Брэст” была абсталяваная спецыяльная прылада для пропуску такіх цягнікоў тыпу Talgo. Гэта дазволіла скараціць час пераходу на іншую каляіну да 30 хвілін, калі астатнім цягнікам трэба каля 2 гадзін.

Цягнік “Стрыж” (Swift) Расійскай чыгункі будзе пераадольваць адлегласць ад Масквы да Берліна за 20 гадзін 14 хвілін. Назад ён дабярэцца да Масквы за 20 гадзін 35 хвілін. Раней на шлях трацілі 24 гадзіны 49 хвілін і 25 гадзін 56 хвілін адпаведна. “Стрыж” будзе курсіраваць 2 разы на тыдзень. З Масквы ён будзе адпраўляцца па суботах і нядзелях у 13.05 і прыбываць на станцыю Берлін Остбанхоф у 07.19 наступных сутак (па мясцовым часе). У шляху руху па Беларусі цягнік будзе рабіць тры прыпынкі: у Оршы (прыбыццё — 18.32), Мінску (прыбыццё — 20.55) і Брэсце (прыбыццё — 00.24).

З Берліна цягнік будзе адпраўляцца па нядзелях і панядзелках у 18.50 (па мясцовым часе). На зваротным шляху ў Брэст ён прыбудзе ў 05.38 наступных сутак, у Мінск — у 9.12, а ў Оршу — у 11.43. На Курскі вакзал Масквы цягнік прыбудзе ў 17.25. Больш падрабязна з раскладам руху цягніка можна азнаёміцца ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў, а таксама на сайце Беларускай чыгункі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео