BE RU EN
rss facebook twitter

Беларуса, асуджанага за антырасійскі запіс, затрымалі на выхадзе з калоніі

17.12.2016
Беларуса, асуджанага за антырасійскі запіс, затрымалі на выхадзе з калоніі
Беларускі грамадзянін Кірыл Сілівончык, асуджаны ў Расіі за заклік вярнуць Крым, адбыў тэрмін зняволення — і зноў быў затрыманы на выхадзе з калоніі.

 Як паведамляе “Наша Ніва” са спасылкай на расійскія рэсурсы, тэрмін зняволення беларуса заканчваўся 16 снежня.

Ён выйшаў з калоніі-пасялення пад Ніжнім Ноўгарадам і адразу быў затрыманы паліцыяй. Цяпер Сілівончыка змясцілі ў цэнтр часовага ўтрымання для замежных грамадзян.

Пазней Сормаўскі раённы суд завочна пазбавіў Сілівончыка свабоды яшчэ на тры месяцы, паколькі Мінюст Расіі абвясціў яго персонай нон-грата. Цягам трох наступных месяцаў Сілівончыка маюць дэпартаваць з Расіі. Але гэтага моманту ён будзе чакаць у міграцыйнай турме.

Напярэдадні беларуская журналістка Ірына Халіп заявіла, што Сілівончык адразу пасля вызвалення мае намер пакінуць межы Расіі. «Увосень ў ПК-14 Ніжагародскай вобласці прыйшло распараджэнне міністэрства юстыцыі Расіі за подпісам намесніка міністра Алу Алханава аб прызнанні знаходжання грамадзяніна Сілівончыка К. В. на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі непажаданым. А гэта значыць, што ў яго пасля калоніі два варыянты, прычым выбар робіць не ён: або на цягнік па білеце, набытым  аператыўнікамі, або ў міграцыйная турма да дэпартацыі. А рашэнне аб дэпартацыі можа і зацягнуцца: на носе навагоднія святы і доўгія расійскія вакацыі», - адзначыла Халіп.

23-гадовы гамяльчанін Кірыл Сілівончык працаваў сісадмінам на ваенным заводзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Ён змясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Вконтакте запіс з заклікам вярнуць Крым Украіне. 18 снежня 2014 года яго затрымалі на працоўным месцы і адправілі ў СІЗА. Пасля гэтага хлопец быў асуджаны да двух гадоў зняволення.  

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео