BE RU EN
rss facebook twitter

Фінансаванне Белсата могуць абрэзаць на 2/3 і перавесці канал на расейскую мову

16.12.2016
Фінансаванне Белсата могуць абрэзаць на 2/3 і перавесці канал на расейскую мову
Па інфармацыі польскага сайта wpolityce.pl, польскі ўрад прыняў рашэнне пра змяншэнне датацый на дзейнасць тэлебачання "Белсат" на 2017 год на дзве траціны проці сумы, выдзеленай у 2016-м.

Замест 17 мільёнаў злотых (4,2 млн даляраў) "Белсат" атрымае толькі 5 мільёнаў ($1,2 млн), "такое рашэнне рыхтуецца ў Міністэрстве замежных спраў", — пацвердзіла сайту кіраўніца канала Агнешка Рамашэўская.

"Я даведалася таксама, што мы павінны вяшчаць па-расейску, — кажа Рамашэўская. — Гэта яшчэ адзін абсурд! Беларуская мова стала нашым знакам адрознення. Без беларускай мовы мы будзем мець Расею ў Брэсце. Праз год ці праз пяць гадоў, але так ці інакш гэта будзе нявыгадна. Я не магу ўцяміць, як нехта можа гэтага не разумець… Беларусы любяць сваю мову. Наш калега — дырэктар Інстытута Польскага ў Мінску, і ён можа пацвердзіць, што за ўжыванне беларускай мовы яго там на руках носяць — нават расейскамоўныя беларусы. Такая рэальнасць. Менавіта таму рашэнне МЗС для мяне незразумелае. Я спрабую пераканаць сябе, што гэта непаразуменне. Я лічыла сябе прыхільніцай "добрых перамен" і нават не дапускала, што такое можа са мною здарыцца".

"Белсат" быў створаны ў 2008 годзе і паступова павялічваў абсяг вяшчання. Асабліва папулярным быў яго вечаровы навінны блок. У апошнія гады "Белсат" стаў заўважны таксама ў інтэрнэце, паведамляе "Наша ніва".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео