BE RU EN
rss facebook twitter

Міністр абароны Беларусі перапісваецца з апазіцыянерам праз сайт

15.12.2016
Міністр абароны Беларусі перапісваецца з апазіцыянерам праз сайт
Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў перапісваецца з апазіцыйным дзеячом, былым палітвязнем Мікалаем Статкевічам праз сайт Мінабароны.

5 снежня там з'явілася інфармацыя пра "чарговы зварот" Статкевіча, які, нібыта, "мэтанакіравана скажае рэчаіснасць". З гэтай нагоды сайт змясціў кароткі адказ міністра абароны: "М. Cтаткевічу. Калі вы не згодныя з Міністрам абароны — гэта вашы праблемы. Двойчы — не паўтараю. А. Раўкоў".

Еўрарадыё нагадвае, што 2 снежня таксама праз сайт Міністэрства абароны Беларусі з'явіўся адказ міністра абароны на зварот Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу (сярод яго лідараў — Статкевіч). Апазіцыянеры цікавіліся, ці праўда, што было праведзена закрытае апытанне афіцэраў беларускай арміі і 70-80% з іх "хацелі б не фармальнага, а фактычнага аб’яднання Расіі і Беларусі"? Міністр абароны адказаў, што такога апытання не было. Раўкоў запэўніў, што "афіцэрскі корпус адданы Беларусі і гатоў абараняць суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць краіны, непахіснасць яе канстытуцыйнага ладу ў любых умовах абстаноўкі".

Учора стала вядома, што вайсковая камісія БНК накіравала прапановы Міністэрству абароны "па падвышэнню маральна-псіхалагічнай гатоўнасці беларускага войска да абароны незалежнасці краіны". Апазіцыянеры заявілі, што рэакцыя мінабароны "будзе сведчыць, ці гатовыя людзі, службовым абавязкам якіх з'яўляецца абарона незалежнасці краіны ад усіх мажлівых пагроз, нарэшце заняцца сумленным выкананнем свайго абавязку".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео