BE RU EN
rss facebook twitter

Вінцук Вячорка: Трэба вызваліць ад падаткаў кніжную беларускамоўную прадукцыю

07.12.2016
Вінцук Вячорка: Трэба вызваліць ад падаткаў кніжную беларускамоўную прадукцыю
“Падатак, які прапануецца афіцыйным Саюзам пісьменнікаў Беларусі, – гэта ўдар па тых, хто выпускае якасную беларускую кнігу”, – кажа грамадскі дзеяч Вінцук Вячорка.

Як вядома, Саюз пісьменнікаў Беларусі прапанаваў браць адлічэнні ў Літфонд ад продажу замежнай літаратуры, пра што заявіў не так даўно старшыня грамадскага аб’яднання Мікалай Чаргінец. Адлічэнні падумваюць браць і з кніг, выпушчаных недзяржаўнымі выдавецтвамі. Грошы збіраюцца накіраваць «на развіццё беларускай літаратуры».

Вінцук Вячорка: - Я не разумею, як можна прапаноўваць браць нейкія дадатковыя грошы з незалежных выдаўцоў, калі з іх і так ужо сем шкур знялі ў параўнанні з тымі, хто карыстаецца дзяржаўнымі прэферэнцыямі. І гэта ўдар якраз па тых, хто выпускае якасную беларускую кнігу. Падкрэсліваю – якасную, таму што незалежнае выдавецтва не можа выпускаць тое, што не будзе карыстацца попытам. І, да таго ж, яно дбае пра сваю рэпутацыю.

«Радыё Рацыя»: - Быццам бы збіраюцца абараніць кніжны рынак ад нечага…

- Тут таксама абсалютная падмена паняццяў. Я прыгадваю пра квоты на так званую “небеларускую” музыку. Дык вось у Францыі ёсць квоты на франузскамоўную спеўную прадукцыю. І гэта таксама было б правільна ў нашых умовах – квота на прысутнасць беларускай мовы. Але ў нас абараняюць невядома што, таму што пад беларускую музыку трапляе і Юрый Антонаў, і ўсе іншыя, хто нейкім чынам зачапіўся за Беларусь. Што ж датычыцца кніг, то тут павінна быць зусім іншая палітыка – вызваленне ад дадатковых падаткаў ці ўвогуле ад падаткаў любой кніжнай беларускамоўнай прадукцыі. Вось гэта была б сапраўдная абарона будучыні нашай нацыянальнай культуры.

- Праўладнаму Саюзу пісьменнікаў не хапае грошай?

- Пасля таго, як гэты саюз забраў усю маёмасць у гістарычнага і правадзейнага саюзу, ім увогуле казаць пра матэрыяльныя праблемы ганебна.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео