BE RU EN
rss facebook twitter

Улады дазволілі правесці ў Мінску "Народны альбом" з Вольскім і Вайцюшкевічам

01.12.2016
Улады дазволілі правесці ў Мінску "Народны альбом" з Вольскім і Вайцюшкевічам
Мінгарвыканкам выдаў гастрольнае пасведчанне на "Народны альбом".

Канцэрт адбудзецца ў клубе Prime Hall 24 лютага. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў арганізатар імпрэзы Уладзімір Шаблінскі, кіраўнік канцэртнага агенцтва "Шаблі".

"Дазвол на мерапрыемства атрыманы, дамова арэнды падпісаная яшчэ месяц таму. Агенцтва "Шаблі" і я асабіста ўдзячныя галоўнаму ўпраўленню па справах культуры і моладзі Мінгарвыканкама за разуменне сітуацыі ў развіцці беларускай культуры і кіраўніцтву гандлёвага цэнтра "Замак", якое валодае пляцоўкай Prime Hall".

Па словах Шаблінскага, альбом будзе ўзноўлены па магчымасці ў першапачатковым выглядзе і пры ўдзеле тых музыкаў, якія запісвалі і выконвалі яго 20 гадоў таму. А гэта Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў і іншыя.

"Народны альбом" — першы супольны праект беларускіх музыкаў, рэалізаваны ў 1997 годзе. Альбом, прысвечаны жыццю беларуска-польскага памежжа напярэдадні Другой Сусветнай вайны. Ён складаецца з 27 песень, некаторыя з якіх: "Маладое піва", "Край ты мой, край", парадыйныя "Дарагія маі масквічы", акапэльная "Надзенька", "Простыя словы" — сталі хітамі і пайшлі "ў народ".

Праз тое, што з сярэдзіны 2000-х N.R.M., Зміцер Вайцюшкевіч, Аляксандр Памідораў і іншыя беларускія музыкі некалькі разоў траплялі ў "чорныя спісы", "Народны альбом" не гралі ў Беларусі больш за 10 гадоў. 4 верасня 2016 года канцэрт, прысвечаны 20-годдзю альбома, адбыўся ў Беластоку.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео