BE RU EN
rss facebook twitter

Прыведзены ў выкананне трэці смяротны прысуд: расстраляны Генадзь Якавіцкі

01.12.2016
Прыведзены ў выкананне трэці смяротны прысуд: расстраляны Генадзь Якавіцкі
Ён быў расстраляны ў СІЗА №1 г Мінска разам з Іванам Куляшом і Сяргеем Хмялеўскім 5 лістапада 2016 года.

Сваякі расстралянага перадалі каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакаранння ў Беларусі” Андрэю Палудзе дакумент з Мінскага абласнога суда, які падцвярджае гэтую інфармацыю:

“Паведамляем, што прысудам Мінскага абласнога суда ад 5 студзеня 2016 года Ваш бацька Якавіцкі Генадзь Генадзьевіч асуджаны па ч.3 арт, 174, п.п. 6, 12 арт. 139 КК да выключнай меры пакарання – смяротнай кары – уступіў у законную сілу 8 красавіка 2016 года і прыведзены ў выкананне 5 лістапада 2016 года.”

Відавочна, што ўсіх траіх смяротнікаў расстралялі ў адзін і той жа дзень. Некалькі дзён таму праваабаронцам стала вядома аб тым, што ў Мінскім СІЗА №1 расстраляны асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Лідскага раёна Іван Кулеш. Мяркуемая дата прывядзення смяротнага прысуда - 5 лістапада. А 29 лістапада сваякі Сяргея Хмялеўскага паведамілікаардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палудзе, што прысуд да смяротнага пакарання ў дачыненні да іх блізкага чалавека прыведзены ў выкананне.

Прысудам Мінскага абласнога суда ад 5 студзеня 2016 года Генадзь Якавіцкі, неаднаразова судзімы, прызнаны вінаватым у забойстве сваёй сужыцелькі, учыненым з асаблівай жорсткасцю. Раней ён быў судзімы за забойства, ухіленне ад выплаты аліментаў. На падставе п.п. 6 і 16 ч. 2 арт. 139 КК Рэспублікі Беларусь прызначаная выключная мера пакарання — смяротнае пакаранне. Калегія Вярхоўнага суда 8 красавіка не задаволіла апеляцыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання жыхара Вілейкі Генадзя Якавіцкага.

Гэта чацвёртае прыведзенае ў выкананне пакаранне ў гэтым годзе:18 красавіка быў растраляны Сяргей Іваноў.

Нагадаем, што Amnesty Intrnational выступіла ў абарону Генадзя Якавіцкага і распаўсюдзіла тэрміновы зварот да прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео