BE RU EN
rss facebook twitter

У Беларусі выканалі яшчэ адзін смяротны прысуд

29.11.2016
У Беларусі выканалі яшчэ адзін смяротны прысуд
Імем Рэспублікі Беларусь расстраляны Сяргей Хмялеўскі.

Сваякі Сяргея Хмялеўскага 29 лістапада паведамілі каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палудзе, што прысуд да смяротнага пакарання ў дачыненні да іх блізкага чалавека прыведзены ў выкананне.

“Больш за месяц ад Сяргея Хмялеўскага не было лістоў да сваякоў. Аднак, на тым тыдні сваякі адносілі грошы для яго і іх у СІЗА узялі. Сёння ж яны пайшлі з ім на спатканне, дзе ім сказалі, што прысуд прыведзены ў выкананне. Акрамя таго, ужо месяц няма лістоў і ад іншага асуджанага - Генадзя Якавіцкага. Пакуль у нас няма ніякай інфармацыі пра яго лёс”, - распавёў праваабронца прэс-службе цэнтра «Вясна».

Між тым Камітэт ААН па правах чалавека 3 жніўня пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Сяргея Хмялеўскага і прасіў беларускія ўлады адкласці расстрэл асуджанага, пакуль яго справа знаходзіцца на разглядзе Камітэта.

Нагадаем, Мінскі абласны суд вынес смяротны прысуд 31-гадоваму жыхару пасёлка Мачулішчы Мінскага раёна Сяргею Хмялеўскаму за жорсткае забойства двух і больш асобаў. Гэты цяжкі прысуд быў вынесены пасля перагляду ягонай крымінальнай справы, па якой раней Хмялеўскі быў асуджаны да пажыццёвага зняволення.

6 траўня бягучага года Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разглядзела апеляцыйную скаргу і пакінула прысуд без зменаў.

Міжнародная арганізацыя Amnesty Intrnational выступіла ў абарону Сяргея Хмялеўскага і распаўсюдзіла тэрміновы зварот да прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Нагадаем, днямі стала вядома, што прыведзены ў выкананне прысуд да смяротнага пакарання ў дачыненні да жыхара Лідскага раёна Івана Куляша. Мяркуемая дата прывядзення смяротнага прысуда - 5 лістапада. Дакладная дата будзе вядома пасля атрымання сваякамі пасведчання аб смерці.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео