BE RU EN
rss facebook twitter

Мінгарсуд змякчыў прысуд фельчару СІЗА №1, асуджанаму за смерць Ігара Пцічкіна

25.11.2016
Мінгарсуд змякчыў прысуд фельчару СІЗА №1, асуджанаму за смерць Ігара Пцічкіна
БелаПАН
Фельчар СІЗА №1 Аляксандр Крылоў, якога асудзілі за смерць асуджанага Ігара Пцічкіна, правядзе за кратамі не тры гады, а 2 гады 10 месяцаў.

Такое рашэнне вынесла судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда, якая разглядала апеляцыю фельчара, піша Еўрарадыё са спасылкай на БЕЛТА.

Папярэдні прысуд 21 кастрычніка вынес суд Маскоўскага раёна Мінска. Фельчара прызналі вінаватым у неналежным выкананні прафесійных абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць асуджанага.

Судовая калегія пастанавіла выключыць з папярэдняга прысуду абставіны, якія абцяжарваюць адказнасць абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства ў дачыненні да асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане. У астатнім прысуд пакінуты без зменаў.

Як паведамлялася раней, Ігар Пцічкін памёр у жніўні 2013 года у СІЗА №1 на вул. Валадарскага ў Мінску. Прычынай смерці назвалі вострую сардэчна-сасудзістую недастатковасць. Медыкі заявілі, быццам Пцічкін ужываў спайсы і алкаголь, і ў яго за кратамі пачалася "ломка", ад чаго ён і памёр.

Справу супраць медыкаў СІЗА №1 спынілі ў студзені 2014 года. Аднак сваякі памерлага не пагадзіліся са спыненнем справы і дамагліся яе аднаўлення праз Генпракуратуру.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео