BE RU EN
rss facebook twitter

Андрэю Бандарэнку пагражае новая крымінальная справа

25.11.2016
Андрэю Бандарэнку пагражае новая крымінальная справа
svaboda.org
Праваабаронцу Андрэю Бандарэнку, які адбывае ў магілёўскай турме пакаранне за злоснае хуліганства, цяпер абвінавачваюць у непадпарадкаванні супрацоўнікам турмы.

Пра новую справу на Андрэя Бандарэнку паведаміў яго бацька Валер Бандарэнка, піша Радыё Свабода.

«Справа заведзеная паводле артыкула 411Крымінальнага кодэксу — гэта злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі месцаў пазбаўлення волі. Знайшлі, што ён нібыта ляжаў на ложку ў час, калі нельга, а пасля заўвагі запярэчыў і не падпарадкаваўся. Прычым цікавая рэч: у яго камеры ўсталяваная відэакамэра. Андрэй не прызнае, што пярэчыў і не падпарадкоўваўся, і патрабуе, каб прагледзелі відэа. Але сказалі, што таго кавалку запісу якраз і няма. Вось і дакажы, што ты невінаваты, калі сядзіш адзін, і ніхто больш гэтага не бачыў, а яны скажуць, што ім трэба! Падобна, што хочуць яго дадаткова пакараць, каб не выпускаць у сакавіку з турмы», — мяркуе Валер Бандарэнка.

Заснавальнік ужо не існуючай праваабарончай установы «Платформа-інавэйшн» Андрэй Бандарэнка быў арыштаваны ўвесну 2014 года і асуджаны на 3 гады зняволення за злоснае хуліганства. Паводле суда, Бандарэнка нібыта збіў жанчыну — суседку па падʼездзе, а таксама нібыта ўдарыў у твар мужчыну. Гэта адбылося побач з кавярняй, дзе праваабаронца адпачываў з сябрамі. На судзе Андрэй Бандарэнка прызнаў віну часткова. Ён прызнаваў, што быў вінаваты ў хуліганстве ў дачыненні суседкі, але адмаўляў віну ў збіванні мужчыны на вуліцы, называючы гэты інцыдэнт правакацыяй спецслужбаў ці міліцыі.

Меркаванні беларускіх праваабаронцаў адносна таго, ці прызнаваць Бандарэнку палітвязнем, падзяліліся. Некаторыя палічылі, што яго пакаранне адпавядае судовай практыцы ў Беларусі, якая датычыцца спраў аб злосным хуліганстве.

У месцах зняволення, куды Бандарэнка трапіў пасля суда, супраць яго чыніўся ціск і правакацыі, у выніку яго прызналі злосным парушальнікам рэжыму і са звычайнай калоніі перавялі ў крытую турму ў Магілёве, прычым змясцілі ў адзіночную камеру. Калі справе паводле 411-га артыкула КК будзе дадзены ход, былому праваабаронцу пагражае зняволенне яшчэ на адзін год.

Ужыванне артыкула 411 Крымінальнага кодэксу беларускія праваабаронцы лічаць мерай ціску на тых, хто змагаецца супраць злоўжыванняў адміністрацыі ці з нейкіх прычын нямілы ўладам. У 2012 годзе гэты артыкул быў ужыты супраць лідара «Маладога фронту» Змітра Дашкевіча, які мусіў выйсці з турмы, але застаўся ў зняволенні яшчэ на год.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео