BE RU EN
rss facebook twitter

Затрыманыя маладыя людзі, якія апаганілі помнік габрэям-ахвярам нацызму

23.11.2016
Затрыманыя маладыя людзі, якія апаганілі помнік габрэям-ахвярам нацызму
У Магілёве затрыманыя маладыя людзі, якія апаганілі помнік габрэям-ахвярам нацызму. Чацвёра затрыманых — гэта навучэнцы мясцовых каледжаў.

Акт вандалізму быў здзейснены ўначы 19 лістапада. Вялікі валун з выбітымі на ім слядамі раскрытых далоняў і надпісамі на рускай і габрэйскай мовах аблілі чорнай фарбай. Гэта не першы такі акт вандалізму, паведамляе Еўрарадыё.

Прэс-служба МУС Беларусі паведамляе, што арганізаваў акцыю 19-гадовы хлопец, яму дапамагалі трое непаўналетніх. Рыхтаваліся яны каля месяца, прымеркавалі свой учынак да габрэйскага свята. Падазраваныя прытрымліваюцца "ўльтраправых ідэй нацызму" і з'яўляюцца ўдзельнікамі нефармальнага руху магілёўскіх скінхедаў. Адзін з іх сёлета двойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за прапаганду і публічнае дэманстраванне нацысцкай сімволікі. Цяпер жа распачалі крымінальную справу, артыкул — "хуліганства, здзейсненае групай асоб" (ч. 2 арт. 339 КК). Правяраецца дачыненне затрыманых да іншых падобных злачынстваў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео