BE RU EN
rss facebook twitter

Палякі на Гарадзеншчыне пратэстуюць супраць фільму пра «бандытаў з Арміі Краёвай»

23.11.2016
Палякі на Гарадзеншчыне пратэстуюць супраць фільму пра «бандытаў з Арміі Краёвай»
Анджаліка Борыс
Непрызнаны Саюз Палякаў у Беларусі звернецца да польскага ўраду, каб паспрыяць забароне фільма «Сляды на вадзе» рэжысёра Ягора Міхалкова-Канчалоўскага.

а неадназначнасць новай кінастужкі «Беларусьфільму» яшчэ летась звярнуў увагу гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут. Фільм «Сляды на вадзе» здымаўся па матывах рамана палкоўніка ў адстаўцы Мікалая Ілінскага «Чужы сярод сваіх» і распавядае пра барацьбу НКВД з антыкамуністычным рухам на Гарадзеншчыне, паведамляе Белсат.

Паволе Саюзу Палякаў у Беларусі ўзнагароджаныя ў Польшчы героі Арміі Краёвай, такія, як кавалер ордэна «Virtuti Militari» маёр Ян Піўнік «Понуры» і паручнік Чэслаў Заянчкоўскі «Рагнэр» будуць прадстаўлены ў негатыўным святле. Выхад фільму плануецца ў сакавіку 2017 года і будзе прысвечаны… 100-гадовай гадавіне ўтварэння беларускай міліцыі.

Выключна адмоўны вобраз Арміі Краёвай у фільме выклікаў абурэнне палякаў Гарадзеншчыны. Кіраўніцтва непрызнанага ўладамі Звязу палякаў у Беларусі плануе звярнуцца са скаргай да польскага ўраду, каб польскі бок настойваў на забароне паказу гэтай стужкі.

«Гэта абраза для нас усіх, таму што не гаворыцца пра тое, што тыя жаўнеры АК змагаліся за сваю зямлю, засталіся вернымі словам «Бог, Гонар, Айчыны». Вельмі шмат людзей, нашыя дзяды і прадзеды былі звязаны з Арміяй Краёвай і сёння іх унукам убіваецца ў галаву, што іх продкі былі бандытамі. А не гаворыцца пра тое, што гэтыя жаўнеры ваявалі на сваіх тэрыторыях, што гэта «чужыя» прыйшлі на нашыя землі і «чужыя» забаранілі ўжываць польскую мову, польскую нацыянальнасць, масава вывозілі людзей у Сібір, забівалі ў Курапатах, дэпартавалі і трымалі ў сталінскіх лагерах. Пры гэтым будзе створаны пазітыўны культ службоўцаў НКВД, якіх прадставяць як герояў. Гэта недапушчальная фальсіфікацыя гістарычных фактаў і свядомая непрыкрытая маніпуляцыя», – каментуе сітуацыю кіраўніца непрызнанага Звязу Палякаў у Беларусі Анджэліка Борыс, якая мяркуе, што ў межах польска-беларускіх адносінаў павінна быць узнята тэрміновая дыскусія.

У бліжэйшы час распачнецца збор подпісаў у Міністэрства адукацыі Беларусі, каб забараніць паказ стужкі ў Беларусі і таксама ўвесці змены ў падручніках па гісторыі для вучняў 10-га класа, дзе Армія Краёва згадваецца выключна ў святле тэрору ў дачыненні да грамадзянаў БССР.

«Раней пра гэта мы размаўлялі з настаўнікамі польскай мовы. Мы вучым дзяцей, возім іх па месцах памяці, дзе пахаваныя жаўнеры АК, жаўнеры, загінулыя ў польска-бальшавіцкай вайне і пры абароне Горадні ў 1939-м. А нашая моладзь у сябе ў школах чытае, што тэрарысты з АК забілі столькі і столькі жыхароў БССР, што яны масава палілі і знішчалі вёскі. І па гэтых падручніках вучацца дзеці і моладзь у польскіх школах у Горадні, Ваўкавыску і іншых школах па ўсёй Беларусі. Гэта частка нашай гісторыі і нельга заставацца абыякавым у стасунку да такой фальсіфікацыі. Калі мы будзем пераказваць гэтую хлусню нашым пакаленням, то чаго мы будзем чакаць? Ці будуць яны мець пашану да нас, да палякаў, да польскага народа?» – кажа Анджэліка Борыс.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео