BE RU EN
rss facebook twitter

За апошні год кожны пяты беларус даваў хабар

17.11.2016
За апошні год кожны пяты беларус даваў хабар
Гэтыя лічбы вынікаюць з даследавання Transparency International. Летась 20 % апытаных давалі хабар.

Часцей за ўсё беларусы сутыкаюцца з карупцыяй у медыцыне, адукацыі і праваахоўных органах, паведамляе Белсат.

Аналітыкі Transparency International апыталі амаль 60 тысяч чалавек у 42 краінах і зрабілі высновы на падставе пытанняў:

Якія асноўныя праблемы стаяць перад вашай краінай?

Як карумпаваныя розныя ўплывовыя групы ў вашай краіне?

Наколькі добра ці дрэнна ваш урад змагаецца з карупцыяй?

Ці багатыя людзі маюць вялікі ўплыў на ўрадавыя рашэнні?

Адзін з трох грамадзянаў Еўропы і Цэнтральнай Азіі лічыць, што карупцыя або хабар з’яўляецца адной з самых важных праблем у іх краіне, паведамляе арганізацыя. У Беларусі гэтак лічаць толькі 14% апытаных. Астатнія ўказалі іншыя варыянты з прапанаванага спісу: эканамічнае становішча, беспрацоўе, злачыннасць, іміграцыю, ахову здароўя ды адукацыяю, адзначаецца ў дакладзе «Барометр сусветнай карупцыі».

22 % упэўненыя, што вышэйшыя органы ўлады карумпаваныя. 45 % нашых суайчыннікаў ацэньваюць барацьбу з карупцыяй неэфектыўнай.

Самую нізкую ацэнку сваёй дзяржаве ў барацьбе з карупцыяй і хабарніцтвам паставілі жыхары Украіны (86%), Малдовы (84%), Расеі (62 %).

«Ацэньваючы прычыны, па якіх людзі не паведамляюць пра карупцыю, 30 % апытаных сказалі, што гэта папросту небяспечна, 14% рэспандэнтаў думаюць, што карупцыю цяжка даказаць, 12 % упэўненыя, што паведамленне ні да чаго не прывядзе, 8 % не ведаюць, куды паведамляць, а 7 % баяцца прызнацца ў датычнасці да злачынстваў», – паведамляе Transparency International.

У лік самых карумпаваных краін у Еўропе і Цэнтральнай Азіі ўвайшлі Украіна, Расея, Малдова, Арменія, Боснія і Герцагавіна, Літва ды Сербія.

Арганізацыя лічыць, што паспрыяць вырашэнню праблемы карупцыі можа ўвядзенне на заканадаўчым узроўні паняцця лабісцкай дзейнасці, прыняцце мер для павелічэння празрыстасці і незалежнасці судовай сістэмы ад іншых галін улады.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео