BE RU EN
rss facebook twitter

Кірыл Стаселька прэзентуе ў Менску раман «Marginalis»

14.11.2016
Кірыл Стаселька прэзентуе ў Менску раман «Marginalis»
Кірыл Стаселька
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 19 лістапада а 17:00 у прасторы «Верх» па адрасе Куйбышава, 22, 6 паверх (6 корпус заводу «Гарызонт»).

Беларускі пісьменнік прэзентуе насычаны і захапляльны філасофскі раман, дзеянні якога ахопліваюць больш за чатырыста гадоў, паўтары сотні персанажаў і дзясяткі краінаў, паведамляе Белсат.

Дзеянні рамана разгортваюцца вакол уладальнікаў старажытнай загадкавай кнігі. У пошуках сябе і свайго «я» героі рамана прыходзяць да разумення, што часам не меншае значэнне мае тое, што знаходзіцца на палях, па-за цэнтрам, па-за межамі. Па-за межамі гісторыі, жыцця, увагі.

Раман «Marginalis» быў прызнаны самым насычаным творам беларускай літаратуры. У рамане абʼёмам 251 944 знака сустракаецца не менш за 136 персанажаў. Рэкорд быў зафіксаваны беларускім аналагам Кнігі рэкордаў Гінэса – праектам «Рэкорды Куфара».

Сачыць за навінамі пра раман можна праз хэштэг #Marginalis.

Кірыл Стаселька нарадзіўся ў Барысаве. З’яўляецца дырэктарам «Агенцтва інфармацыйных тэхналогіяў «Буцэфал», кіраўніком інтэрнэт-часопісаinfographer.by і каардынатарам праекту «Народны журналіст». Папярэдняя кніга Кірыла Стаселькі «Дзіцячы маніфест» выйшла летась, трапіла ў шорт-ліст прэміі «Дэбют» і лонг-ліст «Гедройца».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео