BE RU EN
rss facebook twitter

Плыўчыха Герасіменя супрацоўнічае з біяэнергетыкам, які здымае з яе сурокі

04.11.2016
Плыўчыха Герасіменя супрацоўнічае з біяэнергетыкам, які здымае з яе сурокі
Reuters
Спартсменка сказала, што з дапамогай біяэнергетыка рыхтуецца да спаборніцтваў.

Знакамітая беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя распавяла by.tribuna.com пра сваё супрацоўніцтва з біяэнергетыкам Сяргеем Касьяненкам. Спартсменка сказала, што з яго дапамогай рыхтуецца да спаборніцтваў і раскрывае свой унутраны патэнцыял. Галоўным плюсам такога супрацоўніцтва Герасіменя называе тое, што праца грунтуецца не на фармакалагічных метадах.

Парады біяэнергетыка дапамагаюць Аляксандры не толькі ў спорце, але і ў звычайным жыцці. Гэты дарадца займаецца зняццем блокаў, якія звычайна называюць сурокамі. Спартсмены вельмі адчувальныя да людзей з негатыўнай энергетыкай, перакананая беларуская плыўчыха.

Што тычыцца аплаты працы біяэнергетыка, то канкрэтнага адказу Герасіменя не дае. Пры гэтым яна кажа, што яе малады чалавек, Яўген Цуркін, не вельмі добра ставіцца да гэтага супрацоўніцтва.

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі па плаванні Дзмітрый Манцэвіч таксама не ўхваляе такія захапленні алімпійскай прызёркі і лічыць, што Аляксандру трэба ратаваць. Па словах спецыяліста, знаёмства Герасімені з біяэнергетыкам Касьяненка адбылося ў 2012 годзе ў аэрапорце. Чалавек, якога трэнер зборнай называе “шаманам”, хацеў увайсці ў зборную краіны і ўплываць на рашэнні спецыялістаў, але яго не падпусцілі да каманды.

У жніўні з Дзмітрыем Манцэвічам не працягнулі кантракт пасля рэзкіх выказванняў Герасімені пра атмасферу ў камандзе і падыходы трэнера да працы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео