BE RU EN
rss facebook twitter

На Гомельшчыне 15 райвыканкамаў забаранілі пікеты ў абарону незалежнасці Беларусі

03.11.2016
На Гомельшчыне 15 райвыканкамаў забаранілі пікеты ў абарону незалежнасці Беларусі
svaboda.org
3 і 4 лістапада ў Карме і Буда-Кашалёве прызначаны суды паводле скаргаў на забарону мясцовымі ўладамі пікетаў у падтрымку незалежнасці і суверэнітэту краіны.

На наступным тыдні такія ж суды пройдуць у Добрушы і Чачэрску, паведамляе Радыё Свабода.

Пікеты ў абарону незалежнасці і суверэнітэту забаранілі Акцябрскі, Брагінскі, Буда-Кашалёўскі, Веткаўскі, Добрускі, Жлобінскі, Жыткавіцкі, Ельскі, Кармянскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Рагачоўскі, Хойніцкі, Чачэрскі райвыканкамы.

«У Буда-Кашалёве, — кажа грамадзкі актывіст Сяргей Касабуцкі, — мне адмовілі ў дазволе праводзіць пікет у абарону суверэнітэту і незалежнасці нашай краіны на той падставе, што я не заключыў дамовы з міліцыяй на ахову грамадскага парадку, з раённым шпіталем — на медычнае абслугоўванне і з камунальнікамі — на прыбіранне тэрыторыі. У Хойніках адмовілі, бо ў іх вызначана толькі адно месца для правядзення масавых акцыяў — стадыён, а я замаўляў у цэнтры гораду. Усе гэтыя забароны я і мае аднадумцы, якія замаўлялі падобныя пікеты, цяпер і абскарджваем у адпаведных судах».

Прычын адмовы на правядзенне пікетаў дзве: заяўленыя ня тыя месцы правядзення пікетаў і няма дамоваў на аплату паслугаў міліцыі, медычных установаў і камунальнікаў.Кіраўнік рэгіянальнага цэнтру стратэгічнай цяжбы, юрыст Леанід Судаленка сказаў, што ў мінулым годзе актывістам удалося абскардзіць у судзе незаконнае рашэнне Хойніцкага райвыканкаму на забарону правядзення мірнага сходу і здабыць перамогу. Аднак сёлета гэты райвыканкам зноў забараніў масавую акцыю, нягледзячы на тое, што пікет меў на мэце прыцягнуць увагу жыхароў да такіх фундаментальных асноваў дзяржавы, як суверэнітэт і незалежнасць.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео