BE RU EN
rss facebook twitter

Севярынец: Трэба гнаць Хэлоўін з Беларусі паганым венікам

30.10.2016
Севярынец: Трэба гнаць Хэлоўін з Беларусі паганым венікам
Сустаршыня БХД Павел Севярынец прапануе гнаць Хэлоўін з Беларусі паганым венікам

"Летась напрыканцы кастрычніка выходжу з метро на "Пушкінскай", — піша Севярынец. — То тут, то там гурбы падлеткаў, размаляваных чарцямі. Бегаюць, равуць, ашчэрваюцца на мінакоў. Не зразумееш, жартам ці не, бо некаторыя відавочна п’яныя ці абкураныя. Людзі ідуць міма, прычым бачна: бедныя беларусы стараюцца моўчкі паўтараць пра сябе — "А можа, так і трэба?". Маскі, гарбузы, хэлоўінскія вечарыны, пік злачынстваў, учыненых пад спайсамі… Хто-небудзь можа патлумачыць, чаму пад маркай колішняга Дня ўсіх святых адбываецца масавае адурэнне тынэйджараў і адзначаецца Дзень усіх чарцей?"

Па яго словах, у  Беларусі гэта заўсёды быў час Дзядоў. "Ціхі, сумны і светлы. Саветы затоптвалі яго "Седьмым ноября", днём крывавай рэвалюцыі і велічэзных дэманстрацыяў. Зусім побач — расстрэльны дзень 1937-га, калі гэбісты адным махам вынішчылі сто прадстаўнікоў нашай нацыянальнай інтэлігенцыі. Чвэрць стагоддзя таму здавалася, што савецкія чэрці, нарэшце, праваліліся ў сваё пекла. Не — глядзіш, зноў павылазілі, хіба толькі з іншай нары. Падлеткам хочацца павыдурняцца, а часам і выскаліцца на ўвесь свет, разумею, узрост такі. У кожным чалавеку змалку рыецца дробненькі такі чорцік ці варочаецца паўнавартасны чорт. Але задача выхавання — вучыць юных абломваць гэтым унутраным дэманам рогі ды іклы, не даваць злу прарывацца ў свет скрозь цябе. Дык навошта ўводзіць ноч трыумфуючага д’ябла ў моду? У норму? У "традыцыю"? - адзначае Севярынец.

"Словам, сябры. Лічу, што так званы "Хэлоўін" трэба гнаць з Беларусі паганай мятлой. З асяроддзя сем’яў, з кампаніяў сяброў, з вуліцаў. Ну яго к чорту. Як і выскаленых зомбі, каторым нават маскаў апранаць не трэба — з крывавымі сьцягамі ля помнікаў Леніну на сёмага лістапада. Хадзем лепей на Дзяды. У Курапаты. Да крыжоў", — піша Севярынец, паведамляе nn.by.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео