BE RU EN
rss facebook twitter

Андрэй Бандарэнка атрымаў яшчэ адну вымову

29.10.2016
Андрэй Бандарэнка атрымаў яшчэ адну вымову
Зняволенаму праваабаронцу Андрэю Бандарэнку, які адбываае пакаранне ў турме №4 Магілёва, вынесена чарговая вымова.

"Ён працуе цяпер не ў сваім пакоі, а на працоўным месцы. Зайшоў нейкі інжынер ці хтосьці такі і паведаміў, што такі і такі зняволены выконвае тое і тое. Пасля гэтага заходзіць камісія, якая знайшла склееныя канверты. Вядома, клей трапляе з аднаго канверта на другі – так і склеіліся канверты. А гэта ўжо дзяржаўныя страты, то бок шкодніцтва. За гэтыя дзве правіннасці яму і абвесцілі такі прысуд", - распавёў вязень у тэлефоннай размове са сваім бацькам Валерыем Бандарэнкам.

Па яго словах, розных спагнанняў у Андрэя набралася ўжо больш за дзясятак. На яго думку, яны выносяцца без сур’ёзных падстаў. "Робіцца гэта – не выключае бацька зняволенага, – каб у адміністрацыі турмы была магчымасць пачаць супраць Андрэя Бандарэнкі крымінальную справу за злоснае непадпарадкаванне і пакінуць праваабаронцу за кратамі".

Вымова Андрэю Бандарэнку абвешчана напярэдадні наведвання турмы №4 прадстаўнікамі грамадскай рады пры МУС. У яе склад, між іншым, уваходзілі старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, спявачка і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ірына Дарафеева, паведамляе "Радыё Рацыя".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео