BE RU EN
rss facebook twitter

Зміцер Дашкевіч: За месяц на актывістаў склалі больш за 100 пратаколаў

18.10.2016
Зміцер Дашкевіч: За месяц на актывістаў склалі больш за 100 пратаколаў
Лідэр “Маладога Фронту” распавёў, што на тых, хто збірае подпісы за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нацыянальнай каштоўнасці, міліцыя штодзень складае па чатыры адміністратыўныя пратаколы.

На сайце ГУУС Менгарывканкама з’явілася інфармацыя пра тое, што ў сталіцы “зафіксаваны чарговыя парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах”. Мелася на ўвазе, што ў падземных пераходах некаторых станцый метро адбыўся “несанкцыянаваны збор подпісаў у грамадзян”.

Акцыя па збору подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці распачалася 19 верасня і плануе закончыцца 19 кастрычніка, нагадвае «Радыё Рацыя».

Зміцер Дашкевіч: - На зборшчыкаў подпісаў фактычна кожны дзень складаюць пратаколы. Адзінае, што такія не складаліся ў першыя тры дні акцыі. Магчыма, разважалі, што з гэтым рабіць, не ведалі, з якога боку падступіцца. А затым, напэўна, убачылі, што ініцыятыва набірае абароты і вырашылі праявіць “пільнасць”. Мы збіралі подпісы і пры гэтым вывешвалі сцягі і банеры, а таму сталі з’яўляцца ўчастковыя, якія і складалі пратаколы. Я з імі нават не размаўляў, яны ўсё роўна не ведаюць мову. Дарэчы, на тых нашых людзей, якія збіралі подпісы без сцягаў і банераў, у большасці выпадкаў звычайна пратаколы не складалі. Хаця былі выпадкі, калі чалавека нават выганялі з падземнага пераходу.

РР: - Ці падлічвалі вы, колькі агулам складзена на актывістаў “Маладога Фронту” пратаколаў, пачынаючы з 19 верасня?

- Цяжка сказаць. Мяркую, у сярэднім складалі па чатыры пратаколы ў дзень, а значыцца цягам месяца міліцыянты іх назбіралі больш за сотню. Але 19 кастрычніка мы збіраемся закончыць акцыю.

- Можаце ўжо падвесці нейкія папярэднія вынікі?

- Я вельмі пазітыўна гляджу на тое, што адбываецца, бо мы нават не разлічвалі, што людзі так адгукнуцца на нашую ініцыятыву. У гадзіну за бел-чырвона-белы сцяг падпісваліся па 25-40 чалавек.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео