BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінску распачаўся суд над Дзмітрыем Паліенкам

11.10.2016
У Мінску распачаўся суд над Дзмітрыем Паліенкам
Дзмітрый Паліенка ў судзе 11 кастрычніка 2016 года
Судзяць Дзмітрыя Паліенку ў сувязі з яго ўдзелам у акцыі “Крытычная маса” 29 красавіка ў Мінску.

11 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска перад пачаткам працэсу сабралася больш за 30 чалавек, сярод якіх сябры Дзмітрыя Паліенкі, грамадскія актывісты, журналісты. Праваабаронцы “Вясны” будуць весці маніторынг судовага разбіральніцтва.

Суд распачаўся а 10-й гадзіне пад старшынствам суддзі Валерыя Есьмана.

Акрамя актывістаў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і журналістаў, у суд прыйшлі прадстаўнікі амбасады ЗША і Прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску.  

Судзяць Дзмітрыя Паліенку ў сувязі з яго ўдзелам у акцыі “Крытычная маса” 29 красавіка ў Мінску, актывіста абвінавачваюць паводле арт. 364 па арт. 364 Крымінальнага кодэкса “Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў”, за які прадугледжана адказнасць у выглядзе арышту, абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў. Акрамя гэтага, як пазней стала вядома праваабаронцам, яго абвінавачваюць па ч.2 арт. 343 КК РБ “Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару”, паводле якога актывісту паграджае пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў.

Нагадаем, адносна непрапарцыйнасці затрымання Дзмітрыя Паліенкі падчас акцыі “Крытычная маса” і абвінавачання па арт. 364 ПЦ “Вясна” прыняў заяву з патрабаваннем вызваліць затрыманага да канца следства, а таксама спыніць пераслед удзельнікаў мірных сходаў. Пазіцыя праваабронцаў адносна статусу актывіста, з улікам дадатковага абвінавачання і іх у сукупнасці, будзе сфармуляваная па выніках маніторынгу судовага парцэсу. Таксама ПЦ "Вясна" праінфармаваў пра справу Паліенкі Працоўную групу па адвольных затрыманнях ААН.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео