BE RU EN
rss facebook twitter

Андрэй Казакевіч: На Кангрэсе даследчыкаў Беларусі абмяркуюць постсавецкае супрацоўніцтва і бяспеку

06.10.2016 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь
Андрэй Казакевіч: На Кангрэсе даследчыкаў Беларусі абмяркуюць постсавецкае супрацоўніцтва і бяспеку
Найбуйнейшы акадэмічны і экспертны форум, прысвечаны вывучэнню Беларусі, пройдзе ў літоўскім Коўне 7 – 9 кастрычніка.

Штогадовы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі сёлета адбудзецца ўжо ў шосты раз. Праграма абяцае разгледзець самыя цікавыя і актуальныя тэмы, звязаныя з геапалітыкай, гісторыяй, развіццём грамадзянскай супольнасці. Па падрабязнасці пра адметнасць форума ў гэтым годзе і самыя цікавыя яго імпрэзы Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” звярнулася да аднаго з арганізатараў – дырэктара Інстытута палітычных даследванняў “Палітычная сфера” Андрэя Казакевіча.

– Кангрэс уздыме розныя актуальныя тэмы, звязаныя з беларускімі даследваннямі. Так, сёлета падрабязна будзе разглядацца тэма супрацоўніцтва паміж дзяржавамі на постсавецкай прасторы, інтэграцыя і дэзінтэграцыя.

Асобная панэль будзе прысвечаная пытанням бяспекі – як яна змянілася ў нашым рэгіёне апошнім часам, якія наступствы гэта мае для знешняй і ўнутранай палітыкі дзяржаў.

Важнае месца на Кангрэсе зойме тэма грамадзянскай супольнасці. Пленарная дыскусія, у якой возьмуць удзел даследчыкі з Польшчы і не толькі, уздыме пытанні выклікаў і магчымасцяў для краін усходнееўрапейскага рэгіёна. Перад ёй Анджэй Новак прадставіць пленарны даклад аб тым, як Расія ўяўляе Усходнюю Еўропу і якое месца яна займае ў расійскіх планах.

Безумоўна, таксама будуць абмяркоўвацца такія тэмы, як гісторыя ВКЛ і Рэчы Паспалітай, гісторыя Беларусі ХІХ стагоддзя, штодзённасць розных эпох, культура і многія іншыя.

Даклады, круглыя сталы, выставы і прэзентацыі Кангрэсу ахопяць самае шырокае кола тэмаў ад гібрыдных да гендарных войнаў, прапануюць паразважаць над пытаннямі адукацыі, гісторыі, палітыкі, правоў чалавека.

– Для мяне найбольш цікавым будзе пленарны даклад Анджэя Новака “Усходняя Еўропа і яе значэнне для актуальнай расійскай стратэгіі”, які прагучыць сёмага кастрычніка, і дыскусія пасля яго, а таксама праца секцый па постсавецкай інтэграцыі і бяспецы – бо гэта непасрэдна звязана з колам маіх інтарэсаў.

Увогуле ж Кангрэс збірае прадстаўнікоў амаль усіх цэнтраў, якія даследуюць Беларусь, з-за мяжы. Год ад году іх склад крыху змяняецца, але на форуме прадстаўлены фатычна ўсе цэнтры.  Падчас Кангрэсу адбываецца абмен думкамі, даецца ацэнка дасягненняў навукоўцаў за апошні год. Таксама будзе ўручацца прэмія за лепшую публікацыю ў 2014 – 2015 гадах.

Кангрэс заснаваны прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці як штогадовае публічнае мерапрыемства, арыентаванае як на інтэлектуальную супольнасць, так і шырокія грамадскія колы Беларусі і іншых краін: экспертаў, журналістаў, грамадскіх дзеячоў, студэнтаў і г. д.

Мерапрыемства ініцыявана для інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, а таксама для спрыяння больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін рэгіёну і свету. Гэта  месца прэзентацыі вынікаў даследаванняў, а таксама вынікаў працы навукоўцаў і экспертаў на працягу года. Акрамя гэтага Кангрэс дзейнічае для абмеркавання перспектыўных даследчых і грамадскіх праектаў, абмену меркаваннямі і ідэямі, усталявання нефармальных кантактаў.

Кангрэс дазваляе праводзіць рэфлексію і сістэматызаваць вынікі працы даследчыкаў і экспертаў, а таксама заахвочваць практыку ўзаемнага супрацоўніцтва і камунікацыі.

Дысцыплінарны прыярытэт Кангрэса: палітычныя навукі, сацыялогія, гісторыя, інтэлектуальная гісторыя і гісторыя ідэй. Праца Кангрэса спалучае традыцыйныя пасяджэнні спецыялістаў (у адмысловых секцыях) з супольнымі экспертнымі панэлямі і дыскусіямі па актуальным тэмам беларускай палітыкі, культуры, грамадства, рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва.

У межах Кангрэса праводзіцца шэраг дадатковых культурных і грамадскіх мерапрыемстваў (канцэрты, выставы, публічныя дыскусіі, прэзентацыі).

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео