BE RU EN
rss facebook twitter

Вярхоўны Суд пакінуў смяротны прысуд Сяргею Вострыкаву ў сіле

05.10.2016
Вярхоўны Суд пакінуў смяротны прысуд Сяргею Вострыкаву ў сіле
Канвой выводзіць Сяргея Вострыкава з суда пасля паседжання. Фота Алеся Бяляцкага
4 кастрычніка Вярхоўны Суд у выніку апеляцыйнага разгляду справы Сяргея Вострыкава пакінуў у сіле прысуд Гомельскага абласнога суда.

На абвяшчэнні прысуду прысутнічалі беларускія і міжнародныя праваабаронцы - кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, а таксама прадстаўнікі Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека Саша Кулаева і Фларанс Беліўе, якія прыехалі ў Беларусь для прэзентацыі даклада FIDH і "Вясны" па смяротным пакаранні.

“Сяргей Вострыкаў успрыняў рашэнне Вярхоўнага Суда без эмоцыяў. Суддзя запытаў, ці зразумелае яму рашэнне, ён адказаў, што зразумелае”, - распавёў Андрэй Палуда.

Іншыя акалічнасці сённяшняга судовага паседжання праваабаронцам невядомыя, паколькі яно праходзіла ў закрытым рэжыме з прычыны наяўнасці акалічнасцяў справы, якія суд не мог агучваць публічна, паведамляе ПЦ "Вясна".

Нагадаем, Гомельскі абласны суд вынес смяротны прысуд 33-гадоваму жыхару абласнога цэнтра сёлета 19 траўня. Сяргей Вострыкаў прызнаны вінаватым у двух асобных выпадках згвалтавання і забойства. Нягледзячы на ўзрастаючы нацыянальны і міжнародны ціск на Беларусь з заклікам адмяніць смяротнае пакаранне, гэта трэці вынесены прысуд ад пачатку 2016 года.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео