BE RU EN
rss facebook twitter

Суд над Эдуардам Пальчысам будзе закрытым

05.10.2016
Суд над Эдуардам Пальчысам будзе закрытым
Працэс пачнецца 14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе.

Пра закрыты суд Эдуард Пальчыс даведаўся праз позву, паведамляе Белсат.

«Яго прызнаюць вінаватым у распальванні міжнацыянальнай варожасці за выказванні пра Расею як агрэсара і носьбіта патэнцыйнай пагрозы для незалежнасці Беларусі. А таксама вінаватым у распаўсюдзе парнаграфіі.

Ці трэба казаць, што порна-артыкул зʼяўляецца тады, калі чалавека няма за што пасадзіць, але вельмі хочацца. Прыклад Змітра Паліенкі – пацверджанне гэтаму», – напісала ў «Facebookʼу» Вікторыя Шчукевіч.

І дадала, што за зачыненымі дзвярыма адбудзецца гульня, у якой прадстаўнікі праваахоўнай ды судовай сістэмаў будуць выконваць ролю «дурных клоўнаў, якія будуць жангляваць словамі і паказваць фокусы з падменай паняткаў».

«Судовы працэс будзе закрытым, каб схаваць ганьбу і фіяска следства, пракуратуры і суда. Але пасля гэтыя людзі скончаць крыўляцца, падбяруць соплі і выпаўзуць з-за закрытых дзвярэй, каб на ўсю краіну абвесціць, што Эдуард Пальчыс экстрэміст і парнограф», – адзначыла жонка Эдуарда Пальчыса.

Разгляд крымінальнай справы заснавальніка і аўтара сайту 1863x.com Эдуарда Пальчыса Менскі гарадскі суд пачне 14 кастрычніка. За «распальванне варожасці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да шасці месяцаў ці абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, а за «распаўсюд парнаграфіі» – пазбаўленне волі на тэрмін ад 2 да 4 гадоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео