BE RU EN
rss facebook twitter

У Брэсце адкрылі помнік Алесю Чаркашыну

27.09.2016
У Брэсце адкрылі помнік Алесю Чаркашыну
Фота: "Радыё Рацыя"
Каля пяцідзесяці чалавек сабралася на ўрачыстым адкрыцці помніку загінуламу ва Ўкраіне добраахвотніку Алесю Чаркашыну на могілках у Камяніцы-Жыравецкай.

Сярод прысутных – сям’я, сябры і паплечнікі загінуўшага добраахвотніка з розных куткоў Беларусі і Украіны. Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец, які выступіў прамоўцам мерапрыемства, зазначыў, што дзякуючы салідарнасці многіх людзей удалося годна ўганараваць памяць Алеся.

– Гэта было нялёгка. Калі мы пачыналі збор сродкаў, мы бачылі, што людзі ахвяруюць на адной вечарыне 200-300 даляраў. Зараз на апошнім канцэрце, які мы рабілі, 100 чалавек ахвяравалі ўсяго 150 даляраў. Людзі бяднеюць. Гэта было бачна нават за год збору сродкаў на помнік Алесю Чаркашыну. Тым не менш, асноўную частку сабралі. Дзякуй вялікі!

На мерапрыемстве апроч малітвы, прагучала і песня аўтарства Алеся Чаркашына “Не здавайся”, паведамляе «Радыё Рацыя». Запрошаныя госці, сярод якіх былі і бацькі Міхася Жызнеўскага, беларуса, які загінуў за Украіну яшчэ падчас падзеяў на Майдане, выказалі словы падтрымкі сваякам і сябрам добраахвотніка:

- “Я – мужык, а гонар маю. Гнуся, але да пары. Я маўчу, маўчу, трываю, але скора загукаю: “Стрэльбы, хлопчыкі, бяры!”. Даўно быў напісаны гэты верш, але ён актуальны і сёння. Алесь, як і Міхась, загінуў за свабоду Беларусі і Украіны. Ён быў вельмі добры хлопец, і мы не маглі не падтрымаць ягоных бацькоў і не прыехаць сюды.

Памятныя мерапрыемствы працягнуліся ў офісе незалежнай газеты “Берасцейскі кур’ер”, дзе быў прадстаўлены фільм пра Алеся Чаркашына, а ў нефармальнай абстаноўцы госці змаглі яшчэ раз узгадаць добраахвотніка. “Алесь ахвяраваў самае галоўнае – жыццё, і мы маем надзею, што гэтая ахвяра была недарэмнай”, – зазначылі сябры Чаркашына.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео