BE RU EN
rss facebook twitter

Падатковая пачала паляванне на дармаедаў (відэа)

23.09.2016
Падатковая пачала паляванне на дармаедаў (відэа)
Беспрацоўныя вяскоўцы з Краснапольскага раёну атрымалі папярэджанні пра неабходнасць з’явіцца ў падатковую, каб патлумачыць, чаму яны не плацілі падаткаў у 2015-ым.

«Ну і няхай, адсядзім 15 сутак, адпрацуем і ўсё» – гэтак рэагуюць жыхары Краснапольскага раёну на Магілёўшчыне на перспектыву атрымаць содні за тое, што не сплацяць гэтак званага падатку на дармаедства, паведамляе Белсат.

Газу няма, святла няма, ёсць толькі бульба, яблыкі ды сыраежкі

Беспрацоўныя вяскоўцы атрымалі папярэджанні пра неабходнасць з’явіцца ў падатковую, каб патлумачыць, чаму яны не плацілі падаткаў у 2015-ым.

«За што я павінен плаціць Br 360, я не ведаю. Калгасы разваленыя, працы няма. На біржы таксама сказалі што працы няма. На біржы дапамогу не даюць за тое што беспрацоўны», – кажа жыхар вёскі Раманькі.

Мікалай жыве адзін, даўно не працуе, бо працы не можа знайсці не толькі ў сваёй вёсцы, але і ўва ўсім раёне.

«За святло не было чым плаціць – адключылі, газу няма на што купіць. На вуліцы печка стаіць, там бульбу гатую. Цяпер добра яшчэ яблыкі ёсць. Часам можна сыраежку знайсці», – дзеліцца яшчэ адзін беспрацоўны з Раманькі Мікалай Канаплянікаў.

Краснапольскі раён лічыўся пацярпелым ад Чарнобылю, цяпер ільготы знялі. Сельскую гаспадарку знішчылі аб’яднаннем калгасаў – увесь раён гэта адно адкрытае акцыянернае таварыства «Краснапольскі». Якое не можа забяспечыць працай нават тых нешматлікіх вяскоўцаў, што не ўцяклі ў горад.

«Хоць пехатою буду ісці, дайце хоць нейкую працу – кажуць няма, чакайце», – зазначае Мікалай.

Плаціць пакуль не трэба, але ніхто і не збіраецца

Працы няма, а вось падатак – заплаці. Што праўда, у падатковай інспекцыі супакойваюць: паперкі без подпісу і пячаткі, якія атрымалі беспрацоўныя вяскоўцы – гэта яшчэ не абавязак плаціць.

«Гэта проста паведамленне што ў вас ёсць шанец прыйсці ў інспекцыю і патлумачыць што вы магчыма працавалі па дамове ці можа афіцыйна працавалі ў Расеі, ці хварэлі ці ў вас інваліднасць», – супакойваюць у падатковай інспекцыі.

Тыя, хто ўжо атрымаў такія паведамленні, плаціць пераважна і не збіраюцца. Бо папросту не маюць грошай.

«Няма ў мяне чым плаціць, у мяне дзеці ёсць, мне трэба дзяцей карміць а не дзяржаве плаціць Br 360», «Няхай садзяць. Няма грошай плаціць – няхай садзяць. У турме не страшна!», – прызнаюцца мужчыны.

Праваабаронцы ж нагадваюць, што дэкрэт пра дармаедства супярэчыць Канстытуцыі ды прапаноўваюць не звяртаць увагі на паперкі без пячаткі.

«Трэба адстойваць свае правы і патрабаваць каб выконвалася канстытуцыя, і казаць пра тое, што я маю права не працаваць. І гэта не мой абавязак. Паведамленні якія не ўтрымліваюць ні даты ні подпісу, можна прыраўніваць да спаму і выкідаць у смецце », – тлумачыць праваабаронца Леанід Судаленка.

Спачатку ты дармаед, потым апазіцыянер, а пасля – касінер

Толькі праблема ад гэтага не знікне, праца ды грошы не з’явяцца, а патрабаванне заплаціць падатак, ужо з пячаткай і подпісам, усё ж прыйдзе да беспрацоўных.

«Ня ведаю што рабіць. Напэўна трэба браць косы ў рукі і на нейкую дэманстрацыю. Нічога больш не застаецца», – падсумоўвае Мікалай Канаплянікаў.

360 рулёў беларусы, якія не працавалі больш за 183 дні летась, мусяць заплаціць да 15-га лістапада.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео