BE RU EN
rss facebook twitter

Беларус спрабаваў увезці ў Польшчу запчасткі для танкаў

23.09.2016
Беларус спрабаваў увезці ў Польшчу запчасткі для танкаў
Польскія мытнікі сканфіскавалі у кіроўцы з Беларусі генератары і рэгулятары напружання, якія выкарыстоўваюцца ў баявой гусенічнай тэхніцы.

Цікавасць мытнікаў на памежным пераходзе «Баброўнікі» выклікалі 10 прыстасаванняў, якія перавозіў у грузавіку 44-гадовы беларус, паведамляе Белсат.

«У выніку дэталёвага вывучэння высветлілася, што гэта абсталяванне, якое зʼяўляецца часткай узброеных баявых машынаў. Каб гандляваць ім, паводле закону аб гандлі з замежнымі краінамі таварамі, тэхналогіямі і паслугамі, што маюць стратэгічнае значэнне для бяспекі дзяржавы, як і для ўтрымання міжнароднага міру, патрэбны спецыяльны дазвол», – адзначаюць у прэс-службе Мытнай палаты ў Беластоку.

Кіроўца не меў такога дазволу, таму абсталяванне затрымалі.

Распачатае следства, якое пад кантролем Акруговай пракуратуры ў Беластоку праводзіць Аддзел Агенцтва ўнутранай бяспекі ў Беластоку.

За гандаль таварамі, што маюць стратэгічнае значэнне для бяспекі дзяржавы, а таксама для захавання міру ў свеце, пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 10 год.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео