BE RU EN
rss facebook twitter

Атрад "Пагоня" спыніў удзел у ваенных дзеяннях

16.09.2016
Атрад "Пагоня" спыніў удзел у ваенных дзеяннях
Атрад "Пагоня" пераўтвараецца ў арганізацыю, якая будзе займацца рознабаковай дапамогай беларускім добраахвотнікам.

"Спыненне поўнамаштабных ваенных дзеянняў на Ўсходзе Ўкраіны прымусіла нас, беларускіх добраахвотнікаў атраду "Пагоня", перагледзець сваю ролю ў гэтай вайне. Мы прыпыняем удзел у ваенных дзеяннях і ствараем арганізацыю "Грамадзкі сектар Атраду "Пагоня", якая ў першую чаргу будзе займацца рознабаковай дапамогай беларускім добраахвотнікам", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы "Пагоні".

Таксама адзначаецаа, што канфлікт на Данбасе замарожваецца, бо Масква не можа ні наступаць, ні адступаць. "Новая хваля маштабнай эскалацыі малаверагодная: у Расіі няма рэсурсаў, улічваючы, што войска Ўкраіны за два гады стала нашмат больш прафесійным і здольным нанесці ворагу вялікія страты. Пры гэтым беларусы, які хацелі атрымаць баявы досвед для далейшай абароны Беларусі, яго за гэты час змаглі атрымаць", – гаворыцца ў паведамленні.

Як падкрэсьліваецца ў заяве, практычны сэнс удзелу беларусаў у вайне зменшыўся, але цяпер патрэбная дапамога беларускім добраахвотнікам, якія ваявалі на баку Ўкраіны. Таксама арганізацыя будзе займацца інфармацыйнай дзейнасцю.

"У выпадку ж, калі нашая дапамога зноў спатрэбіцца Ўкраіне, мы гатовыя ўзяць зброю ў рукі і дапамагчы братэрскаму народу", – сцвярджаюць у "Пагоні", паведамляе "Радыё Свабода".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео