BE RU EN
rss facebook twitter

У Беларусі пачаліся вучэнні «па стабілізацыі становішча ў асобных крызісных раёнах дзяржавы»

14.09.2016
У Беларусі пачаліся вучэнні «па стабілізацыі становішча ў асобных крызісных раёнах дзяржавы»
14 верасня пачаліся камандна-штабныя вучэнні Узброеных сіл Беларусі пад кіраўніцтвам першага намесніка міністра абароны Беларусі генерал-маёра Алега Белаконева.

Як паведамляе БелаПАН, спасылаючыся на прэс-службу Мінабароны, тэма вучэнняў: «Кіраванне групоўкай Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў падчас спецыяльнай аперацыі па стабілізацыі становішча ў асобных крызісных раёнах дзяржавы». Галоўная іх мэта — навучыць органы кіравання УС, іншых войскаў і вайсковых фарміраванняў узгодненаму кіраванню вылучанымі сіламі і сродкамі пры выкананні задач па прызначэнні.

Падчас вучэнняў прадугледжаная практычная адпрацоўка шырокага спектра пытанняў. Асноўнымі з іх з'яўляюцца высоўванне воінскіх часцей і падраздзяленняў у прызначаныя раёны, стварэнне аб'яднанага органа кіравання ў інтарэсах кіравання створанай групоўкай войскаў, арганізацыя ўзаемадзеяння сіл, падпарадкаваных розным ведамствам, у раёнах выканання задач, адбіванне нападаў незаконных узброеных фарміраванняў і дыверсійна-разведвальных груп патэнцыяльнага праціўніка, іх пошук, блакаванне, прымушэнне да здачы або знішчэнне.

Вучэнні праводзяцца ў два этапы. На першым асноўныя намаганні засяроджваюцца на кіраванні падчас стварэння групоўкі Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў у інтарэсах правядзення спецыяльнай аперацыі. На другім этапе плануецца рэалізаваць на практыцы кіраванне створанай групоўкай падчас вырашэння задач спецыяльнай аперацыі.

Упершыню ўдзельнікі КШВ будуць выконваць пастаўленыя перад імі задачы практычна на ўсіх палігонах Узброеных сіл: Лосвіда, Гожскі, Лепельскі, Асіповіцкі, Барысаўскі, Абуз-Лясноўскі, Даманаўскі, а таксама на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці, Горацкага раёна Магілёўскай вобласці і ў пунктах пастаяннай дыслакацыі.

Да ўдзелу ў КШВ прыцягваюцца органы кіравання, воінскія часці і падраздзяленні Узброеных сіл, аператыўныя групы і падраздзяленні міністэрстваў унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, а таксама аператыўныя групы Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Следчага камітэта — усяго да 7.500 чалавек, да 60 танкаў, да 220 баявых бранаваных машын і да 50 артылерыйскіх гармат, мінамётаў і РСЗА. У інтарэсах рашэння задач вучэння з запасу прызваныя прыблізна 450 ваеннаабавязаных.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео