BE RU EN
rss facebook twitter

У Беларусі кожны дзень зʼяўляюцца ў сярэднім 650 новых беспрацоўных

13.09.2016
У Беларусі кожны дзень зʼяўляюцца ў сярэднім 650 новых беспрацоўных
Гэткія звесткі пра Беларусь абнародавала міжнародная даследніцкая арганізацыя «Case Research».

Сітуацыя на рынку працы паляпшаецца, сцвярджае афіцыйная статыстыка. Паводле апошніх звестак Белстату, зарэгістраванае беспрацоўе вярнулася да леташняга ўзроўню – 1 % працаздольнага насельніцтва, паведамляе Белсат.

Наколькі гэта супадае з назіраннямі нашых суайчыннікаў, мы спыталіся жыхароў Менску.

«Вядома, вельмі цяжка знайсці працу», – пацвярджаюць жыхары Менску.

«Калі табе за 40, то сутыкаешся з тым, што ты нікому не патрэбны», – можна пачуць у беларускай сталіцы.

Адваротную ад афіцыйнай карціну малююць міжнародныя адмыслоўцы. Паводле даследавання цэнтру «Case Research», сітуацыя на рынку працы ў Беларусі – найгоршая за апошнія 12 гадоў. А ў параўнанні з 2009 годам колькасць працаўладкаваных беларусаў зменшылася на 300 тысяч. Цяпер гэта 4,4 млн. чалавек.

Старшыня Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук заўважыў: «Паколькі ўлады ўпарта не жадаюць паставіць дыягназ эканоміцы, то яны і не прымаюць адпаведных захадаў па лекаванні вось гэтай хваробы, якой з’яўляецца праблема беспрацоўя».

Міжнародныя даследнікі пайшлі адваротным шляхам ад Белстату. Лічылі не тых, хто абвяшчае сябе беспрацоўным, а тых, хто, наадварот, афіцыйна заняты ў эканоміцы. І іх у нашай краіне менее кожны дзень на 650 чалавек. Незалежныя прафсаюзы не сумняюцца, што гэтая тэндэнцыя будзе працягвацца.

«Мы не бачым цяпер адказнай палітыкі па стварэнні новых працоўных месцаў», – адзначыў Аляксандр Ярашук.

Летась нават афіцыйная статыстыка прызнала наяўнасць амаль 1,5 млн працаздольных беларусаў у працаздольным узросце, якія не былі афіцыйна працаўладкаваныя.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео