BE RU EN
rss facebook twitter

Шэф беларускай місіі на Паралімпіядзе: «Мы абураныя ўчынкам Фомачкіна»

11.09.2016
Шэф беларускай місіі на Паралімпіядзе: «Мы абураныя ўчынкам Фомачкіна»
ctv.by
Мікалай Шудзейка распавёў, што нашы спартоўцы абураныя учынкам прыстаўленага да дэлегацыі чыноўніка Андрэя Фомачкіна, які выйшаў на цырымонію адкрыцця з расійскім сцягам.

Пра гэта, са спасылкай на брытанскае выданне The Guardian, паведамляе "Наша Ніва".

«Каманда мае намер дыстанцыявацца ад Фомачкіна. Мне здаецца, што некаторыя колы ў нашай краіне спрабуюць выкарыстоўваць нашу каманду ў якасці інструмента для дасягнення нейкіх палітычных мэтаў. Мы ўсе вельмі абураныя такімі крокамі. Пахвалы на адрас Фомачкіна з боку расійскага ўрада вельмі нас хвалююць.

Пасля цырымоніі я запатрабаваў ад Фомачкіна тлумачэнняў. Ён сказаў мне, што ён рускі па паходжанні — Фомачкін нарадзіўся і доўгі час жыў у Расіі — і хацеў бы выказаць падтрымку расійскім паралімпійцам, якіх не пусцілі ў Рыа.

Я паняцця не меў, што гэты чалавек збіраецца распачаць такія дзеянні. Я быў узрушаны, убачыўшы ў яго руках расійскі сцяг падчас цырымоніі. Я папрасіў Фомачкіна прыбраць сцяг, ён зрабіў гэта толькі з другога разу.

Фомачкін быў акрэдытаваны ў якасці госця прэзідэнта НПК Беларусі Алега Шэпеля, Фомачкін не быў членам нашай дэлегацыі і вырашыў узяць удзел у цырымоніі адкрыцця ў самы апошні момант.

Усе беларускія спартоўцы і службовыя асобы шкадуюць пра гэты выпадак. Яны не хочуць быць уцягнутыя ў парушэнне правілаў спаборніцтваў. Усе яны асудзілі дзеянні Фомачкіна. Гэта мая віна, што я не змог прадухіліць гэты інцыдэнт.

Перад цырымоніяй я праінструктаваў ўсіх членаў дэлегацыі, распавёў, што палітычныя сімвалы і лозунгі забароненыя. Усе спартоўцы строга выконвалі гэтыя правілы», — сказаў Шудзейка у інтэрв'ю The Guardian.

Пасля таго, як Андрэй Фомачкін узняў на адкрыцці Паралімпіяды расійскі сцяг, яго пазбавілі акрэдытацыі.

Адметна, што на БТ адмаўляюць, што Мікалай Шудзейка даў інтэрв'ю брытанскаму выданню, у той час як арыгінальны матэрыял ёсць у вольным доступе ў інтэрнэце.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео